Фотафакт: зваротны бок Гран-пры
61- 19.06.2013, 23:25
- 58,394
У Інтэрнэце з'явіліся новыя фатаграфіі Вячаслава Цуранава.
Яны зробленыя ў Жодзінскай турме і паказваюць, як адбывалася фотасесія, за якую супрацоўнік міліцэйскай газеты «На страже» атрымаў Гран-пры конкурсу Belarus Press Photo.
Адну з фатаграфій, якая не ўвайшла ў серыю, прадстаўленую на конкурсе, публікуе газета «Наша Нiва».

Цэрымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу Belarus Press Photo, прайшла ўчора ў Менску. Уладальнік Гран-пры Вячаслаў Цуранаў 11 гадоў працуе фотакарэспандэнтам у газеце «На страже» Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Прысуджэнне яму першага месца на конкурсе выклікала ажыўленую дыскусію ў незалежных СМІ.