14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роберт Мааскант: Чаму вас тут вучаць?

3
Роберт Мааскант: Чаму вас тут вучаць?

Пасля пераможнай гульні з «Менскам» галоўны трэнер сталічнага «Дынама» адкрыта пагаварыў з журналістамі.

Галандскі спецыяліст Роберт Мааскант падзяліўся ўражаннямі аб першай перамозе на новай пасадзе, піша «Прессбол».

- Пасля гульні з БАТЭ мы правялі тры трэніроўкі, на якіх узмоцнена працавалі і трохі змянілі сістэму гульні. Футбалістам яшчэ трэба будзе палепшыць некаторыя кампаненты. Перакананы, што мы цалкам заслужылі перамогу. Нават да выдалення стваралі моманты, высока прэсінгавалі суперніка, былі лепш, - сказаў ён.

- Было чуваць, як вы падчас матчу крыкнулі: «Чаму вас тут вучаць?» Каму адрасавалі рэпліку?

- Я трэнер. І часам бываю эмацыйны. Але гэтыя словы не былі папрокам камусьці канкрэтна. Проста я быў незадаволены працай сваіх падапечных. У наступны раз надам сваім словам больш увагі.

- Растлумачце сітуацыю з капітанам каманды?

- У мінулай гульні Зміцер Молаш быў капітанам і добра справіўся з гэтымі абавязкамі. Таму супраць «Менска» зноў выйшаў у гэтай якасці.

Нагадаем, учора заўзятары «Дынама» заявілі пра байкот матчу з ФК «Менск».

Яны тлумачаць свае дзеянні «прадузятым стаўленнем» з боку супрацоўнікаў міліцыі і адсутнасцю нармальнай інфраструктуры на стадыёне. Афіцыйная заява фанатаў клуба размешчаная на іх старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Гэтыя дзеянні былі падтрыманыя гендырэктарам клуба.

Роберт Мааскант стаў 27-м трэнерам каманды з часу яе набыцця лукашэнкаўскім алігархам Юрыем Чыжом.

Фота: sport.gadu-gadu.pl

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках