Легендзе беларускага гандбола Спартаку Мірановічу - 75 гадоў
11- 20.06.2013, 10:15
- 7,550
20 чэрвеня спаўняецца 75 гадоў праслаўленаму гандбольнаму трэнеру Спартаку Мірановічу.
Спартак Мірановіч скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1963), як гулец выступаў за «Буравеснік» (Менск). Майстар спорту СССР (1964). Заслужаны трэнер Беларусі (1967), СССР (1977). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1981).
З 1966 года на трэнерскай працы. З 1969 года - трэнер Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства, з 1970 года - трэнер зборнай каманды юніёраў СССР - пераможцы чэмпіянату свету сярод юніёраў (1977, 1979, 1983, 1985), піша goals.by.
З 1976 галоўны трэнер каманды СКА (Менск); пад яго кіраўніцтвам каманда была ўладальніцай Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990); Кубка ўладальнікаў кубкаў (1983, 1988); Кубка СССР (1980, 1981, 1982); чэмпіёнам СССР (1981 , 1984, 1985, 1986, 1988, 1989, 1990); сярэбраным прызёрам (1982, 1983, 1987, 1991); чэмпіёнам Беларусі (1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002), Кубка выкліку (2013).
З 1986 трэнер зборнай каманды СССР - пераможцы XXIV Алімпійскіх гульняў (1988) і зборнай каманды СНД - пераможца XXV Алімпійскіх гульняў (1992), сярэбранага прызёра чэмпіянату свету (1990), сярэбранага прызёра Суперкубка (1987), пераможцы Гульняў добрай волі (1986, 1990 ). У 1991-97 член выканкама НАК Беларусі.
Фота: sportpanorama.by