N.R.M. выступіць разам з Guano Apes і Myslovitz
- 20.06.2013, 12:44
- 6,198
З 28 па 30 чэрвеня ў польскім горадзе Жэшуў у межах кампаніі Wschód Kultury адбудзецца фестываль Europejski Stadion Kultury.
У мерапрыемстве прыме ўдзел і беларускі гурт NRM, піша ultra-music.com.
Кампанія Wschód Kultury уяўляе сабой новую форму супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж польскімі гарадамі і краінамі «Усходняга партнёрства». На мерапрыемствах, якія адбудуцца ў Беластоку, Любліне і Жешуве, будуць прадстаўленыя сумесныя праекты дзеячаў культуры Польшчы з калегамі з Беларусі, Украіны, Азербайджана і іншых краін.
Галоўным мерапрыемствам праекта стане канцэрт на гарадскім стадыёне ў Жешуве, які адбудзецца 28 чэрвеня і будзе транслявацца на польскім канале TVP Kultura. Музыкі з 6 краін аб'яднаюць свае сілы разам з вядомымі польскімі камандамі і выканаюць уласныя песні, а таксама сумесныя кампазіцыі.
Беларускі гурт N.R.M. згуляе разам з папулярным польскім гуртом Myslovitz: музыкі выканаюць уласныя кампазіцыі, а таксама беларускі варыянт песні палякаў «Peggy Brown» і, адпаведна, польскую версію песні NRM «Pramień».
Таксама ў канцэрце прымуць удзел Zakopower і SunSay (Украіна), Hey і Jimi Tenor&Kabu (Фінляндыя), Voo і Alim Qasimov (Азербайджан), Julia Marcell і Alina Orlova (Літва), Coma і Guano Apes (Германія). Завершыць мерапрыемства вялікае выступленне гурта Guano Apes з праграмай «You Can't Stop Me».