17 красавiка 2024, Серада, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гільерма Фарыньяс: Не здавайцеся і заставайцеся бунтарамі

8
Гільерма Фарыньяс: Не здавайцеся і заставайцеся бунтарамі

Легендарны кубінскі дысідэнт звярнуўся да беларускіх палітвязняў.

Гільерма Фарыньяс правёў у кубінскіх турмах за сваю грамадскую і палітычную дзейнасць больш за 11 гадоў, 23 разы ён абвяшчаў галадоўкі. У кастрычніку 2010 года ён стаў лаўрэатам прэміі імя Андрэя Сахарава, заснаванай Еўрапейскім парламентам. Улады Кубы доўгі час адмаўляліся выпускаць яго з краіны. Толькі ў гэтым годзе пад ціскам міжнароднай грамадскасці дысідэнту дазволілі выехаць за мяжу. Уручэнне прэміі адбудзецца ў Брусэлі 2 ліпеня. Напярэдадні гэтай падзеі Гільерма Фарыньяс наведаў Польшчу. Словы падтрымкі беларускім палітвязням ён перадаў падчас наведвання рэдакцыі сайта charter97.org.

«Самае галоўнае для палітвязня - быць мацней, чым ахоўнікі турмы. Тры разы я быў кінуты за краты. Для мяне гэта было справай гонару, узнагародай, якую я з гонарам нашу. Палітвязню важна зразумець, што тыя, хто іх трымае ў турме, мацней толькі фізічна. У іх ёсць войска і свае законы. Але псіхалагічна мы мацней, чым усе турэмныя ахоўнікі - ад радавога да генерала. Мацней, чым Лукашэнка ці Кастра. Наша сіла - у нашых перакананнях.

Палітвязьню нельга губляць сваёй годнасці, нельга здавацца. Ён павінен заставацца бунтаром і распаўсюджваць праўду пра тое, што адбываецца ў турмах. І Бог заўсёды дабраславіць вас», - сказаў Гільерма Фарыньяс.

Фота: wyborcza.pl

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках