3 траўня 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі перамаглі Мытны саюз

98
Прадпрымальнікі перамаглі Мытны саюз

Тэрмін уваходжання ў дзеянне тэхрэгламенту МС "Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці" для прадпрымальнікаў перанесены на год - 1 ліпеня 2014 года.

Пра гэта БелаПАН паведаміў лідар РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.

20 чэрвеня Шумчанка атрымаў гэтую інфармацыю ад дырэктара дэпартамента прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Беларусі Аляксандра Груздова.

Лідар "Перспектывы" са спасылкай на Груздова паведаміў, што адпаведная пастанова, якую супольна падрыхтавалі Міністэрства гандлю Беларусі і Дзяржаўны камітэт стандартызацыі, выйдзе 21 чэрвеня.

Гэта пастанова, сказаў ён, не закране аптовых дылераў, якія з 1 ліпеня гэтага года будуць абавязаныя дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі новага тэхрэгламенту. У сваю чаргу, прадпрымальнікі з таварам без неабходнай рэгламентам сертыфікацыі будуць абавязаныя інфармаваць пакупнікоў аб тым, што іх тавар не сертыфікаваны.

Кіраўнік "Перспектывы" заклікаў прадстаўнікоў бізнэсу наведаць аднадзённы форум, які адкрыецца а 12.00 24 чэрвеня ў менскім гатэлі "Юбілейны". На гэтым мерапрыемстве будзе прапанавана "дасканала вывучыць супольную пастанову дзяржаўных органаў і даць поўную ацэнку дзеянням беларускіх уладаў". Да ўдзелу ў мерапрыемстве таксама запрошаныя прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). "За год супольнай працы мы з імі павінны будзем прыйсці да пастановы, якая задаволіць ўсе бакі і дазволіць зняць напружанасць у гэтым пытанні", - адзначыў Шумчанка.

Нагадаем, новы тэхрэгламент абавязвае канчатковага рэалізатара (у тым ліку прадпрымальніка) сертыфікаваць тавары лёгкай прамысловасці і маркіраваць адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў - чальцоў МС. На практыцы гэта значыць, што рэалізатар павінен аддаць на дарагую экспертызу якасці частку таварнай партыі. Прычым пасля праверкі прадукцыя будзе непрыдатная для рэалізацыі.

6 чэрвеня тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў на рынках Віцебска правялі аднадзённы страйк супраць ўвядзення гэтага тэхрэгламенту. Ініцыятарам страйка стала старшыня аргкамітэта для стварэння прафсаюза індывідуальных прадпрымальнікаў "Разам" Ірына Яскевіч.

10 чэрвеня прадпрымальнікі Менска і рэгіёнаў паведамілі, што з 1 ліпеня гатовыя арганізаваць масавыя акцыі пратэсту, сысці ў вымушаныя адпачынкі, спыніць выплату падаткаў, калі дакумент увойдзе ў дзеянне.

Галоўнае патрабаванне, якое сфармавалася ў прадпрымальнікаў да кіраўніцтва МС, - абавязаць вытворцаў тавараў лёгкай прамысловасці, хто зацікаўлены пастаўляць свой тавар у краіны-ўдзельніцы, сертыфікаваць прадукцыю самастойна, а не перакладаць гэтую працэдуру на іх.

20 чэрвеня стала вядома, што мноства беларускіх прадпрымальнікаў падаюць "нулявыя дэкларацыі", якія сведчаць пра адсутнасць руху сродкаў на рахунках. Як следства, не сфармуецца падатковая база для выплаты падатку. Гэтая сітуацыя, са слоў чальца РГА "Перспектыва" Вячаслава Піліпука, выклікала сур'ёзныя асцярогі ў падатковых інспектараў у сувязі з магчымым у хуткім часе дэфіцытам падатковых паступленняў.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках