28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіргізскія ўлады: Да беспарадкаў датычныя Бакіевы

10
Кіргізскія ўлады: Да беспарадкаў датычныя Бакіевы

Сям'я былога кіраўніка Кыргызстана можа быць датычная да арганізацыі пратэстаў насельніцтва на поўначы і поўдні краіны.

«Жыццё не змяніла Бакіева. Хлусіць, як Акаеў (Аскар Акаеў, першы кіраўнік Кыргызстана, звергнуты ў 2005 годзе прыхільнікамі апазіцыі на чале з Бакіевым)», - заявіў дарадца прэзідэнта краіны Фарыд Ніязаў, каментуючы інтэрв'ю Курманбека Бакіева.

Ён лічыць, што «час выхаду інтэрв'ю выдае Бакіева з галавой», піша «Інтэрфакс».

«Адразу ясна, каму яшчэ, акрамя непасрэдных арганізатараў і выканаўцаў, было выгаднае разварушванне сітуацыі ў Джэты-Агузскім раёне (Ісык-Кульская вобласць, поўнач Кыргызстана) і Джалал-Абадзе (поўдзень Кыргызстана). Бакіевы спадзяюцца на змену ўлады ў Кыргызстане», - растлумачыў ён.

Суразмоўца агенцтва дадаў, што «ім (Бакіевым) бы грахі замольваць, а яны спрабуюць падмануць людзей».

«Між тым, народ даўно і канчаткова вынес вердыкт гэтай крымінальнай сям'і», - падкрэсліў ён.

Гаворачы пра заяву К. Бакіева аб тым, што ў 2009 годзе было заключанае выгаднае для рэспублікі пагадненне аб распрацоўцы залатаруднага радовішча «Кумтор», Ніязаў заявіў:

«Што да сваіх «заслуг» па «Кумторы» Бакіеў забыўся згадаць, што для таго, каб неяк «перасягнуць» падрыхтаваны ўрадам Атамбаева (цяперашні прэзідэнт Кыргызстана) праект пагаднення ад 2007 года, Бакіевы ў 2009 годзе падарылі канадцам (пагадненне аб распрацоўцы рудніка заключанае з канадскай кампаніяй «Цэнтэра») дадаткова 16,5 тысяч гектараў залатаносных канцэсійных плошчаў. А гэта, па дадзеных геолагаў, дадаткова да 100 тон меркаваных запасаў золата. Страты дзяржавы пры гэтым у некалькі разоў перавышалі ўяўны выйгрыш. А назіральнікі ўжо тады казалі пра «навар» малодшага сына Бакіева (Максіма)».

Увесь мінулы тыдзень у Джэты-Агузскім раёне (Ісык-Кульскай вобласці, поўнач Кыргызстана) праходзілі пратэсты мясцовага насельніцтва з заклікам да ўлады скасаваць складзенае ў 2009 года пагадненне з канадскай кампаніяй «Цэнтэра» (Centerra Gold Inc.) найбуйнейшага высакагорнага радовішча «Кумтор». Пасля сутычак з міліцыяй і ўмяшання ўладаў пратэсты былі спыненыя, але ўрад паабяцаў заключыць новае, больш выгаднае пагадненне па распрацоўцы радовішча.

31 траўня да акцыі пратэсту далучыліся жыхары Джалал-Абада (поўдзень Кыргызстана).

У інтэрв'ю Бакіеў, у прыватнасці, заявіў, што цяперашнія ўлады Кыргызстана, вырашаючы праблему радовішча «Кумтор», дзейнічаюць у няправільным кірунку і прыгразіў ім Гаагскім трыбуналам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках