8 кастрычнiка 2024, aўторак, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Палецкісу варта павучыцца ў Харашці

2
Анатоль Лябедзька: Палецкісу варта павучыцца ў Харашці

Даклад спецдакладчыка Рады правоў чалавека ААН аб'ектыўны і з'яўляецца адлюстраваннем беларускай рэчаіснасці.

Такім чынам старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька пракаментаваў сайту charter97.org даклад аб Беларусі, падрыхтаваны спецдакладчыкам Рады ААН Міклашам Харашці.

«Што да асобы спецдакладчыка, то я ўважаю Харашці за чалавека, які на сваім месцы. Ён не ангажаваны і вывучаў сітуацыю ў Беларусі ў нюансах, нягледзячы на тое, што яму не дазволілі сюды прыехаць. Я меў магчымасць сустрэцца з ім у Вене, і ён аказаў пазітыўнае ўражанне менавіта сваім жаданнем атрымаць не проста нейкую агульную інфармацыю, а заглыбіцца ў дэталі і дробязі. Гэта моцная старана Харашці», - адзначыў палітык.

Ён мяркуе, што даклад атрымаўся дастаткова аб'ектыўным і з'яўляецца адлюстраваннем таго, што ёсць насамрэч.

«Калі перамен да лепшага не было ў мінулым годзе, то адкуль ім узяцца ў гэтым? Так што ўсё зроблена прафесійна. Адрозненне гэтага дакумента ад дакладу Юстаса Палецкіса як раз у тым, што Харашці не знайшоў тых «паляпшэнняў», якія заўважыў дэпутат Еўрапарламента. Вядома, мой погляд суб'ектыўны, але я думаю, што Харашці бліжэй да праўды і рэалій. Цікавасць да гэтай падзеі ў беларускіх медыях ёсць, а нервовая рэакцыя беларускіх уладаў таксама прысутнічае», - лідар АГП.

Ён дадаў, што скандальны даклад Палецкіса прыцягнуў увагу да Беларусі.

«Я не ведаю, якія ён ставіў мэты, але фармат ягонага дакладу справакаваў магутную дыскусію і цікавасць да Беларусі. Калі б гэты даклад быў не такі залізаны і прычасаны, то, хутчэй за ўсё, застаўся б незаўважаным для шмат каго. Ён прымусіў еўрапейскіх палітыкаў прачытаць яго і выказацца пра гэтую праблему», - перакананы Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, учора Рада правоў чалавека ААН абмеркавала даклад аб Беларусі.

Дакумент, які падрыхтаваны спецдакладчыкам Рады ААН Міклашам Харашці апісвае сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне цягам апошняга года, быў пададзены на сесіі, якая праходзіла ў Жэневе.

Міжнародная супольнасць і праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення беларускіх вязняў сумлення. Еўрапейскі Звяз і ЗША ўвялі візавыя і эканамічныя санкцыі супраць памагатых дыктатара - чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, замяшаных у правядзенні рэпрэсій і фінансавай падтрымцы рэжыму, для таго, каб дамагчыся выхаду на волю 13 палітвязняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках