17 чэрвеня 2026, Серада, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка: Вушы Лукашэнкі пачырванеюць ад праклёнаў «чаўнакоў»

65
Анатоль Шумчанка: Вушы Лукашэнкі пачырванеюць ад праклёнаў «чаўнакоў»

Жорсткія правілы перасячэння мяжы накіраваныя супраць усіх беларусаў, якія ездзяць на закупы ў іншыя краіны.

Такое меркаванне выказаў адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка, каментуючы сайту charter97.org новыя правілы перасячэння мяжы Беларусі.

«Гэта зроблена супраць перавозчыкаў тавараў, паслугамі якіх карыстаюцца прадпрымальнікі, і агулам супраць людзей, якія не знайшлі магчымасці забяспечваць сябе, працуючы на дзяржаву. Такім чынам беларускія ўлады адплацілі ім гэткай манетай. Усё гэта не ўкладаецца ў агульную пазіцыю стасункаў дзяржавы з людзьмі, якія працуюць па-за Беларуссю. Хацелася б нагадаць пра выступ пракурора Віцебскай вобласці, які заклікаў займацца раскулачваннем, а гэтыя правілы з той жа оперы», - мяркуе прадпрымальнік.

Ён перакананы, што ўлада ацаніла для сябе пагрозу, якая ідзе з боку Еўразвязу.

«І ў гэтым выпадку гаворка ідзе не пра санкцыі, а пра тое, што грамадзяне Беларусі, якія калісьці падтрымлівалі Лукашэнку, і тыя, хто нейтральна да яго ставіўся, сёння ўсё больш едуць у Еўропу, і тым самым аддаюць перавагу заходняй цывілізацыі. Гэта, у сваю чаргу, выяўляецца ў куплі тавараў і гэтак далей. У першую чаргу, тут закранаецца Гарадзенская і Берасцейская вобласці, якія жывуць за кошт перавозкі тавараў, але агулам, гэта накіравана супраць усіх беларусаў, якія закупляюцца ў іншых краінах», - упэўнены Анатоль Шумчанка.

Ён падкрэсліў, практычна ўся Беларусь пачала ездзіць на закупы ў Польшчу і Літву, таму што там больш таннае і лепшае.

«І ўвесь гэты ажыятаж з візамі таму пацверджанне. Мяжу не закрыеш, але калі не паставіць падобную перашкоду, то ўсё больш людзей знойдуць адказы на пытанне, чаму ў нас горш, а там лепш. На самай справе, падобнымі абмежаваннямі ўлады не развязваюць эканамічныя праблемы краіны, і такім чынам склады ня разгрузяцца. Наогул, я мяркую, што і гэта не будзе перашкодай, бо нашыя людзі будуць стаяць хоць 30 гадзін на мяжы, але будуць ездзіць яшчэ больш. Акрамя таго, што ў Лукашэнкі будуць чырванець вушы ад крытыкі ў гэтых чэргах на мяжы, ён нічога не дасягне», - падсумаваў Анатоль Шумчанка.

Нагадаем, з 4 чэрвеня ўвайшлі ў дзеянне новыя крытэрыі, згодна з якімі людзей, якія перасякаюць мяжу, адпраўляюць на ўзмоцнены дагляд.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках