23 траўня 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальнаму сцягу - афіцыйны статус

50
Нацыянальнаму сцягу - афіцыйны статус

Грамадскія актывісты пачалі кампанію збору подпісаў за легалізацыю бел-чырвона-белага сцяга.

Забароненую нацыянальную сімволіку прапаноўваюць уключыць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Зварот з заклікам паставіць подпіс пад гэтым патрабаваннем і далучыцца да кампаніі размешчаны на сайце «Арт-сядзiба».

«У рамках кампаніі папулярызацыі нацыянальнай сімволікі Беларусі - бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» - ініцыятывы «БМАgroup», «Арт-сядзiба» і «Рок-салідарнасць» супольна пачынаюць збор подпісаў пад калектыўным зваротам у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з прапановай уключыць бел-чырвона-белы сцяг у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны», - гаворыцца ў ім.

Арганізатары акцыі прапануюць далучыцца да збору подпісаў усім неабыякавым беларусам, якія жывуць у краіне і за мяжой.

Некалькі дзён таму ў рамках кампаніі ў Менску адбылася прэзентацыя музычнага дыска, прысвечанага гербу «Пагоня» і бел-чырвона-беламу сцягу, «сімвалы веры і свабоды».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках