Франсуа Аланд: Крызіс у еўразоне скончыўся
43- 9.06.2013, 15:41
- 28,995
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што крызіс у еўразоне, які доўжыўся апошнія чатыры гады, пераадолены.
"Вам трэба тут, у Японіі, разумець, што крызіс у Еўропе скончаны", - заявіў ён на сустрэчы з японскімі бізнэсоўцамі ў Токіё, перадае BBC.
Ягоная заява кантрастуе з тым, што рэцэсія і высокі ўзровень беспрацоўя па-ранейшаму з'яўляюцца праблемай для большасці краін еўразоны.
Толькі ў красавіку будучыня еўра была пад пытаннем праз спрэчку вакол умоў выдачы пільнай дапамогі Кіпру.
Невялікай астраўная дзяржава здолела ўрэшце атрымаць крэдыт у суме 10 млрд даляраў ад сваіх партнёраў з ЕЗ і МВФ.
У абмен на дапамогу Кіпр абавязаўся скарачаць дэфіцыт бюджэту, у прыватнасці, за кошт павышэння падаткаў, а таксама правесці рэформу банкавага заканадаўства.
Прапанова аб падатку на дэпазіты ў банках Кіпра, якая выклікала паніку на фінансавых рынках, была хутка адхіленая.
Да гэтага пільная дапамога выдавалася Грэцыі, Ірландыі, Партугаліі ды Гішпаніі.
Аптымізм Аланда
Тым не менш, у сваім выступе ў апошні дзень візіту ў Японію прэзідэнт Францыі заявіў, што крызіс запазычанасці ўмацаваў адзіную Еўропу.
"Я мяркую, што крызіс, які далёкі ад таго, каб аслабіць еўразону, умацуе яе, - сказаў ён. - Цяпер у нас ёсць усе інструменты, патрэбныя для падтрымання стабільнасці і салідарнасці. Кіраванне эканомікай у еўразоне стала лепшым, мы стварылі банкавы звяз, у нас ёсць правілы ў бюджэтных пытаннях, якія дазваляюць нам палепшыць каардынацыю і зблізіць сістэмы банкавага рэгулявання".
Ён паабяцаў стварыць новыя працоўныя месцы і забяспечыць рост эканомікі ў сябе на радзіме, у краіне, дзе ўнутраны попыт па-ранейшаму падважаны крызісам у еўразоне.
Надоечы Еўрапейская камісія і МВФ заклікалі Францыю правесці шэраг эканамічных рэформаў, у адваротным выпадку краіна рызыкуе астацца ад некаторых сваіх еўрапейскіх суседзяў.