Фотафакт: бел-чырвона-белы сцяг у талінскім порце
12- 9.06.2013, 20:59
- 37,399
На флагштоку каля порта эстонскай сталіцы развінаўся беларускі нацыянальны сцяг.
Фатаграфію забароненай уладамі Беларусі сімволікі размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Yahor Malshewski.
Нагадаем, надоечы ў сталіцы суседняй Фінляндыі прайшоў адборачны матч чэмпіянату свету ў футболе з удзелам зборнай Беларусі. Падтрымаць нашую каманду ў Хельсінкі прыехалі сотні заўзятараў. Многія з іх разгарнулі на трыбунах стадыёна бел-чырвона-белыя сцягі.
За некалькі дзён да гэтага нашая зборная ў Таліне «усухую» перамагла каманду Эстоніі. На трыбунах таксама было шмат заўзятараў з беларускімі нацыянальнымі сцягамі.
