18 траўня 2024, Субота, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: рэктар БДУ - фантазёр

23
Аляксандр Казулін: рэктар БДУ - фантазёр

Неабходна павышаць прэстыж педагогаў і лекараў, а не плату за навучанне ў ВНУ.

Пра гэта заявіў былы палітвязень, экс-рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) Аляксандр Казулін каментуючы сайту charter97.org павышэнне кошту навучання ў беларускіх ВНУ.

«Галоўнае, каб павышалі якасць навучання, а не кошт, таму што па якасці навучання мы ўжо знаходзімся ззаду ўсёй Еўропы. Вядома ж, зараз мы маем у сістэме адукацыі нават не стагнацыю, а дэградацыю. Гэта не галаслоўнае сцвярджэнне, а аналіз тых рэалій, якія сёння існуюць у становішчы рэчаў і спраў, як у сярэдняй, так і ў вышэйшай школе. Таму сёння ў асяроддзі прафесіяналаў рознага ўзроўню ўжо ідуць размовы пра тое, што ліквідацыя профільных класаў была не проста памылкай, а глабальнай памылкай, якая істотна знізіла ўзровень падрыхтоўкі школьнікаў, што, натуральна, потым адбіваецца на якасці абітурыентаў ВНУ», - адзначыў навуковец.

Эксперт лічыць, што пераход з гэтага навучальнага года практычна ўсіх універсітэтаў на чатырохгадовы цыкл навучання сведчыць пра фактычнае разбурэнне сістэмы вышэйшай адукацыі краіны.

«Таму, калi адукацыя ператварылася ў машыну па адпрацоўцы грошай, то казаць пра яе якасць не прыходзіцца. Нават паводле ацэнак Міністэрства і міністра адукацыі нашай краіны, БДУ ўжо не ўваходзіць нават у лік вядучых універсітэтаў, гэта значыць не з'яўляецца флагманам вышэйшай школы рэспублікі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт значна страціў свае пазіцыі па многіх аспектах: заробкі, сацыяльныя ўмовы, абароненасць. І заявы спадара Абламейкі пра тое, што БДУ хутка стане адным з лепшых у свеце, з вобласці фантастыкі, ці ж ён хоча пацешыць сваё ўласнае самалюбства ў дачыненні да вынікаў працы. І, вядома, трэба разумець, што калі не будзе ўзняты прэстыж настаўніка, педагога і лекара, то ні пра якую адукацыю, развіццё грамадства і дзяржавы не можа быць гаворкі», - упэўнены Аляксандр Казулін.

Нагадаем, Міністэрства адукацыі Беларусі паведаміла пра планаванае павышэнні з 1 верасня аплаты за навучанне ў ВНУ, але не больш чым на 20%.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках