18 траўня 2024, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чаму нельга падняць узровень адукацыі, а не кошты на яе?»

51
«Чаму нельга падняць узровень адукацыі, а не кошты на яе?»

Па кошту навучання Беларусь дагнала еўрапейскія краіны, а па яго якасці адукацыя - засталася ў мінулым стагоддзі.

Так сайту charter97.org грамадзянская актывістка і сябра «Задзіночання беларускіх студэнтаў» (ЗБС) Настасся Долюшка пракаментавала павышэнне платы за навучанне ў ВНУ з красавіка 2013 года.

«Якасць і кошт адукацыі сёння стаяць на розных прыступках, улічваючы тое, што кошты пачынаюцца ад 1000 даляраў у год. Узровень ведаў - вельмі шырокае вызначэнне, якое ўключае розныя аспекты навучання студэнта. Калі браць вузка - якасць дысцыпліны, якая выкладаецца ў ВНУ, - то па коштах мы амаль дагналі еўрапейскую адукацыю, а па якасці затрымаліся на дзесяцігоддзі. Аб гэтым сведчыць і адсутнасць Беларусі ў еўрапейскай сферы вышэйшай адукацыі. Было б лепш, калі б падвысілі не кошты, а ўзровень навучання ў ВНУ», - сказала яна.

Нагадаем, чарговы рэзкі рост коштаў на адукацыю ў беларускіх ВНУ адбудзецца ўжо ў верасні. Міністэрства адукацыі Беларусі заяўляе аб планаваным павышэнні з 1 верасня аплаты за навучанне ў ВНУ. Кошты могуць вырасці на 20 адсоткаў пры тым, што ў гэтым годзе аплата ўжо была павялічана на 8-10 адсоткаў.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках