18 траўня 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабянін спалохаўся дэбатаў з Навальным

17
Сабянін спалохаўся дэбатаў з Навальным

Дэбаты кандыдатаў у мэры Масквы пакажуць у запісы, а в.а. мэра Масквы Сяргей Сабянін не жадае ўдзельнічаць у дэбатах, каб пазбегнуць палемікі з Навальным.

Тэледэбаты кандыдатаў у мэры Масквы будуць паказаныя на тэлеканале «Москва-24» у запісы, паведаміў у твітэры кіраўнік перадвыбарчага штаба Аляксея Навальнага Леанід Волкаў. Паводле яго слоў, пра такое рашэнне падчас працэдуры размеркавання эфірнага часу паміж кандыдатамі распавёў прадстаўнік холдынгу «Масква-Медыя», у які ўваходзіць канал «Москва-24», піша Lenta.ru.

Дэбаты будуць ісці па буднях у 13:15 па маскоўскім часе. Акрамя «Москвы-24» яны таксама будуць паказаны на канале «Москва Доверие», трансляцыі будуць ісці прыкладна ў 18:15. Таксама эфірны час кандыдатам дадуць радыёстанцыі «Москва FM» і «Говорит Москва».

Паводле неафіцыйных звестак, выконваючы абавязкі мэра Масквы Сяргей Сабянін, якому сацыялагічныя апытанні пакуль аддаюць першае месца на выбарах, не плануе ўдзельнічаць у дэбатах. Па дадзеных крыніц у асяроддзі Сабяніна, «ён хоча пазбегнуць хамства ў эфіры і палемікі з Навальным».

У Масгарвыбаркаме таксама вызначылі даты сустрэч кандыдатаў у мэры Масквы з выбаршчыкамі, якія пройдуць ва ўсіх акругах горада, у тым ліку Троіцку і Шчарбінцы ў «новай Маскве», адзначае РІА Новости. Сустрэчы будуць праходзіць з 12 жніўня па 6 верасня ў спецыяльна адведзеных памяшканнях умяшчальнасцю да 600 чалавек.

Раней стала вядома, што тэлеканал ТВЦ, які належыць маскоўскаму ўраду, адмовіў кандыдатам у мэры ў прадастаўленні часу для дэбатаў. На канале матывавалі адмову тым, што ТВЦ вяшчае на агульнафедэральным узроўні і не абавязаны прадастаўляць бясплатны час для дэбатаў на рэгіянальных выбарах. У штабе Навальнага ўжо паабяцалі аспрэчыць гэтае рашэнне ў судовым парадку.

Датэрміновыя прамыя выбары мэра Масквы пройдуць 8 верасня. Да ўдзелу на выбарах дапушчаныя шэсць кандыдатаў: Сяргей Сабянін, апазіцыянер Аляксей Навальны, лідар «Справядлівай Расеі» Мікалай Левічаў, прадстаўнік партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін, кандыдат ад ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў і камуніст Іван Мельнікаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках