15 траўня 2024, Серада, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нязгодных запішуць у тэрарысты?

150
Нязгодных запішуць у тэрарысты?

Канцэпцыя барацьбы з тэрарызмам у Беларусі зацверджаная пастановай урада.

У дакуменце пазначаныя асноўныя тэндэнцыі сучаснага тэрарызму, знешнія і ўнутраныя крыніцы тэрарыстычнай пагрозы.

Сярод іншага, у якасці ўнутраных крыніц тэрарыстычнай пагрозы ў Беларусі ў дакуменце разглядаецца «фармаванне, пранікненне або распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму, сепаратызму, нацыянальнай, расавай і рэлігійнай нецярпімасці, узнікненне альбо незаконная дзейнасць арганізацый, груп, асоб, якія прытрымліваюцца і прапагандуюць паказаную ідэалогію, а таксама функцыянаванне дэструктыўных культаў і псеўдарэлігійных груп».

Таксама такой крыніцай паказваецца «выкарыстанне ў палітычнай, грамадскай i iншай дзейнасцi метадаў, загадзя накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь, штучнае нагнятанне напружанасці ў грамадстве, якое стварае пагрозу беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх можа паўстаць небяспека для жыцця і здароўя людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існавання дзяржавы».

Акрамя таго, ва ўрадзе лічаць патэнцыйнай унутранай крыніцай узнікнення тэрарыстычнай пагрозы «паслабленне патрыятызму і традыцыйных маральных каштоўнасцяў у маладзёжным асяроддзі ў сілу недастатковага ўзроўню развіцця грамадзянскай супольнасці, дэструктыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на працэс сацыялізацыі моладзі, а таксама праяву тэндэнцый да росту сацыяльнага расслаення».

Гэту пастанову сайту charter97.org пракаментаваў былы адвакат, праваабаронца Павел Сапелка.

«У Беларусі ёсць такая тэндэнцыя, калі дэ-факта імкненне паставіць пад кантроль грамадзянскую супольнасць сутыкаецца з адсутнасцю тых ці іншых нарматыўных указанняў або спосабаў. У гэтым выпадку, так ці інакш, патрабуецца падвесці нейкі заканадаўчы або псеўдазаканадаўчы падмурак пад развагі пра «пятыя калоны» і гэтак далей. Мне здаецца, у сувязі з гэтым урад са сваёй задачай спрабуе спраўляцца менавіта такім чынам: прымаючы пастановы і іншыя нарматыўныя акты, якія істотна пашыраюць і робяць нявызначанымі тыя ці іншыя паняцці», - падкрэсліў юрыст.

Праваабаронца адзначыў, што ў традыцыйным прадстаўленні тэрарыст - гэта «барадаты або не барадаты мужчына з аўтаматам і выбухоўкай».

«Але калі гэтымі паняццямі пачынаюць маніпуляваць, то туды ўжо дадаецца дзейнасць, якая па вызначэнні не можа прынесці шкоды інтарэсам грамадзян, якія ахоўваюцца законам. Такім чынам, тыя ці іншыя інстытуты грамадзянскай супольнасці замежных дзяржаў, якія вядомыя сваёй непрымірымай пазіцыяй да тырана, можна аднесці да тэрарыстычных арганізацый, якія прадстаўляюць патэнцыйную пагрозу. Маніпуляванне гэтым дакументам таксама дасць магчымасць аб'яўляць тыя ці іншыя палітычныя сілы тэрарыстычнымі або тымі, якія нясуць патэнцыйную тэрарыстычную пагрозу», - перакананы Павел Сапелка.

Нагадаем, у чэрвені 2012 года «палата прадстаўнікоў» прыняла папраўкі ў закон «Аб барацьбе з тэрарызмам». Яны змянілі паняцце «тэрарызм», тлумачачы яго не як дзеянне, а як з'яву:

«Тэрарызм - сацыяльна-палітычная і крымінальная з'ява, якая ўключае ідэалогію і практыку ўжывання гвалту ці пагрозу гвалту ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце органамі ўлады рашэнняў або перашкоды палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, парушэння грамадскай бяспекі, застрашвання насельніцтва, правакацыі міжнародных ускладненняў, вайны, падрыву канстытуцыйнага ладу і дэстабілізацыі ўнутранага становішча дзяржавы».

Новая фармулёўка распаўсюджваецца на ўсю грамадска-палітычную дзейнасць. Правядзенне забастоўкі або вулічнай акцыі падпадае па ёй пад тэрмін «тэрарызм», таму што любую несанкцыянаваную акцыю ўлады могуць трактаваць як «пагрозу гвалтоўных дзеянняў».

Напісаць каментар 150

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках