26 красавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзныя актывісты судзяцца з «Гранітам»

6
Прафсаюзныя актывісты судзяцца з «Гранітам»

Леанід Дубаносаў, які апынуўся апошнім са звольненых сяброў ячэйкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на РУП «Граніт» у Лунінецкім раёне, мае намер дамагчыся аднаўлення на працы праз суд.

Як стала вядома charter97.org, адпаведны пазоў рыхтуецца да разгляду ў судзе першай інстанцыі. Леанід Дубаносаў, які працаваў экскаватаршчыкам, лічыць сваё звальненне незаконным, паколькі раней, у выпадку адсутнасці парушэнняў працоўнай дысцыпліны, кантракт падаўжаўся аўтаматычна. Акрамя таго, пра непадаўжэнне кантракта адміністрацыя «Граніту» павінна была паведаміць рабочага загадзя, аднак гэтага не здарылася.

Нагадаем, што Леанід Дубаносаў, пасля выхаду з адпачынку 21 траўня не быў дапушчаны да працы: начальнік варты паведаміў экскаватаршчыку, што яшчэ 16 траўня з ім не быў працягнуты кантракт, пры гэтым ніякіх дакументаў у пацверджанне такога рашэння прадстаўлена не было. Раней ад Дубаносава патрабавалі, каб ён адмовіўся ад выплаты членскіх унёскаў у незалежны прафсаюз праз бухгалтэрыю «Граніту», у іншым выпадку паабяцаўшы знайсці падставы для скасавання працоўнага кантракту.

У канцы 2011-га года 600 рабочых прадпрыемства «Граніт», размешчанага ў Мікашэвічах, заявілі пра выхад з дзеючай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і намер стварыць альтэрнатыўную першасную структуру Беларускага Незалежнага прафсаюза. Аднак зарэгістраваць незалежны прафсаюз не ўдавалася, паколькі для гэтага неабходна было атрымаць юрыдычны адрас, а адміністрацыя прадпрыемства адмаўляла ў прадастаўленні памяшкання і працягнула ціск на прыхільнікаў новай арганізацыі.

З моманту стварэння суполкі незалежнага прафсаюзу на РУП «Граніт» былі звольненыя самыя актыўныя сябры незалежнага прафсаюза - Алег Стахаевіч, Мікалай Карышаў і яго жонка Маргарыта, Генадзь Паўлоўскі, Віталь Пашэчка, Людміла і Анатоль Літвінко.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках