1 траўня 2024, Серада, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўныя гульні Лукашэнкі і Пуціна

43
Дзіўныя гульні Лукашэнкі і Пуціна

Брытанскія СМІ назвалі рыбалкі Пуціна і Лукашэнкі «дзіўнай гульнёй».

Як піша The Daily Mail, нягледзячы на тое, што Менск бліжэйшы саюзнік Масквы, адносіны кіраўнікоў дзвюх краін лічацца няпростымі. <> «Рыбакі ва ўсім свеце славяцца сваёй любоўю да перабольшання памераў улову. Цяпер і прэзідэнты Расеі і Беларусі задумалі дзіўную гульню, чыя рыба больш», - адзначае выданне.

Раней паведамлялася, што ў Тыве Уладзіміру Пуціну ўдалося злавіць на спінінг шчупака вагой 21 кілаграм. Аляксандр Лукашэнка рыбачыў на рацэ Прыпяць і злавіў трох самоў, адзін з якіх важыў 57 кілаграмаў, піша РСН.

«Я асабіста сома на 57 кг выцягнуў. 57, 24 і 7 кг - трох самоў злавіў», - адзначыў Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення правілаў палявання і рыбалоўства.

Брытанская прэса звяртае асаблівую ўвагу на тое, што навіна пра беларускага палітыка з'явілася ўсяго праз некалькі дзён пасля падобнага паведамлення пра рыбалку расейскага лідара.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках