27 красавiка 2024, Субота, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўная рыбалка Пуціна

91

Сюжэт аб шчупаку, якога злавіў Пуцін, выклікаў шмат пытанняў у расейскіх блогераў.

Сумневы выклікала не толькі вага пацалаванай расейскім прэзідэнтам рыбы. Блогеры знайшлі яшчэ адно дзівацтва: на фота са шчупаком Уладзімір Пуцін пазіруе ў тых жа штанах, што і ў 2007 годзе. Самой паездкі не было ў графіку прэзідэнта на афіцыйным сайце, а журналістаў крамлёўскага пула туды не запрасілі.

Адной з першых звярнула ўвагу на дзіўныя парадоксы ў асвятленні рыбалкі «Новая газета».

«Перад федэральнымі каналамі была пастаўленая не самая простая задача: на ўсе лады расфарбаваць адны і тыя ж кадры афіцыйнай хронікі, спушчанай з Крамля, стварыць эфект жывой прысутнасці свайго карэспандэнта канала на мерапрыемстве, куды яго і блізка не падпусцілі», - піша ў ёй журналістка Алена Рыкоўцава.

Выданне адзначае, што рыбалку чамусьці хавалі ад радавых расейцаў шэсць дзён, а каналы, якія асвятлялі падзею, так і не прыйшлі да згоды, калі да кампаніі далучыўся прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. Адбылося гэта таму. што журналістаў у дзіўную паездку не ўзялі, і аб ёй давялося даваць справаздачу паводле афіцыйных фатаграфій, а яны апынуліся даволі супярэчлівымі.

Здымкі ў Instagram Дзмітрыя Мядзведзева, маюць загалоўкі «У Тыве. З Уладзімірам Пуціным». Тыя ж фатаграфіі на сайце сайце Пуціна, згодна з паведамленнямі яго прэс-службы, зробленыя «падчас наведвання дзяржаўнага прыроднага біясфернага запаведніка «Саяна-Шушанскай».

Журналіст Андрэй Мальгін у сваім блогу піша і пра іншыя дзівацтвы. Чамусьці на фота са шчупаком Пуцін апынуўся ў тых жа акулярах, гадзінніку і штанах, у якіх фатаграфаваўся ў 2007 годзе. «Вам не здаецца, што нам цяпер спрабуюць ўплюшчыць кансервы, нарыхтаваныя некалькі гадоў таму?» - пытаецца ён.

Вагу шчупака, блізкую да абсалютнага сусветнага рэкорду, блогеры абмяркоўвалі апошнія два дні. Большасць з іх сыходзіцца на тым, што ён склаў блізу 10 кілаграмаў.

Странная рыбалка Путина
Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках