26 красавiка 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Сувораў: Пуцін - апошні прэзідэнт Расеі

198
Віктар Сувораў: Пуцін - апошні прэзідэнт Расеі

Былы афіцэр савецкага ДВУ Віктар Сувораў лічыць, што Расея распадзецца праз 10-15 гадоў.

Пра гэта Віктар Сувораў заявіў у інтэрв'ю польскаму выданню «Do Rzeczy».

«Не варта баяцца Расеі. Гэта краіна не здольная перамагчы суперніка больш моцнага, чым Грузія. У выпадку вайны расейскае войска наўрад ці змагло б прайсці нават праз Беларусь», - лічыць вядомы пісьменнік і былы выведнік, які ўцёк з СССР і цяпер жыве ў Велікабрытаніі.

У інтэрв'ю польскаму штотыднёвіку Віктар Сувораў прагназуе распад Расейскай Федэрацыі на працягу бліжэйшых 10-15 гадоў, а Уладзіміра Пуціна называе апошнім прэзідэнтам краіны, перадае Polskie Radio.

Галоўнымі прычынамі, якія паўплываюць на распад дзяржавы, ён лічыць дыспрапорцыю паміж прадстаўнікамі рэжыму Уладзіміра Пуціна і звычайнымі расейцамі, этнічныя канфлікты, рэгіянальную канкурэнцыю, алкагалізм і кітайскае нашэсце ў Сібір.

«Праз 10-15 гадоў Сібір ужо не будзе часткай Расеі. Яна яшчэ не належыць Кітаю, але ўжо нельга сказаць, што яна належыць Расеі. Расейцы складаюць там такі ж адсотак насельніцтва, як калісьці брытанцы ў сваіх афрыканскіх калоніях», - лічыць Сувораў.

Ён дадае, што ўжо сёння сярод жыхароў Масквы рускія складаюць 31%, а астатнія - гэта татары, таджыкі, узбекі, туркмены, чачэнцы. Дарэчы, па словах былога выведніка, першымі з Расейскай Федэрацыі выйдуць менавіта татары.

«Галоўная памылка рэжыму Пуціна - гэта пераацэнка ўласных магчымасцяў. Войска яшчэ можа ўдзельнічаць у вучэннях, але ваяваць яно не зможа, войска цалкам маральна разложанае. Падчас I Сусветнай вайны дачкі Мікалая II былі ваеннымі санітаркамі. Дзеці Сталіна падчас Другой сусветнай вайны змагаліся ў шэрагах Чырвонай Арміі. Калі б вайна была сёння, то дзяцей Пуціна і яго алігархаў імгненна б эвакуявалі», - кажа Сувораў.

Паводле яго слоў, распад Расеі стане чарговай фазай распаду імперыі, які пачаўся ў 1991 годзе з падзеннем СССР.

«Праз 20 гадоў пасля распаду тое, што засталося, трашчыць па швах і, у выніку, гэтыя швы не вытрымаюць» - сказаў былы афіцэр савецкага ДВУ.

Напісаць каментар 198

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках