26 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міндоўг, Гедымін і Вітаўт сустрэліся ў Гальшанскім замку

14

Традыцыйны фестываль «Гальшанскі замак» у гэтым годзе стаў міжнародным.

Каля руін Гальшанскага замка ў суботу 24 жніўня было цяжка знайсці месца для паркоўкі: усюды поўна было аўтамабіляў з «чацвёркамі» і «пяцёркамі» - да суседняй Менскай вобласці зусім блізка, да таго ж, кожны год на фестываль прыязджае ўсё больш менчукоў, піша гродзенскі сайт «Твой стыль».

Прайшоўшы касу і кантрольны пункт міліцыі, гледачы траплялі на тыповае беларускае свята. Большую частку тэрыторыі займаў «Горад майстроў». Былі і прыемныя асаблівасці: госці з Літвы прывезлі «віленскія пернікі» - не толькі прыгожыя, але і вельмі смачныя.

Праграму фестывалю адкрыў спектакль «Баль у Соф'і Гальшанскай», які інакш, як постмадэрнісцкім, назваць было складана. Перамяшаліся месцы і героі, і, у выніку, на свята да князя Ягайлы і яго жонкі прыбылі Міндоўг, Гедымін, Вітаўт, Леў Сапега і іншыя гістарычныя персанажы.

Фотa: t-styl.info

Кожная зямля прывезла каралеўскай пары музычны падарунак: больш за ўсё ўразіла выступленне лірніка з Ваўкавыска, які «спяваў» пад фанеру на матыў загалоўнай песні «Прывід оперы», але чамусьці ў аранжыроўцы Nightwish.

Прысутныя маглі ўбачыць паланэз у выкананні гасцей з Літвы, якія апынуліся як раз палякамі. У традыцыйных кракаўскіх касцюмах яны выглядалі прыгожа, хоць і трохі недарэчна ў нашым рэгіёне. Пазней яны яшчэ раз прыцягнуў увагу даволі смелым музычным спектаклем па матывах «Пана Тадэвуша».

Цікава, што першапачаткова ў праграме фестывалю, акрамя гуртоў «Dwa tygodnie» (усё тыя ж палякі з Вільнюскага раёна), «Літы талер», Altankaі PAWA, значыўся таксама адзін з беларускіх удзельнікаў Еўрабачання Пётр Ялфімаў. Аднак, пасля таго, як у сацсеціве з'явіліся незадаволеныя галасы патэнцыйных наведвальнікаў, спевака з праграмы прыбралі.

Вялікую цікавасць, як заўсёды, выклікалі рыцарскія турніры. Першымі гледачы ўбачылі «сшыбкі» на конях: ліцвінскія рыцары ваявалі паміж сабой і з «гасцямі з Францыі», кантактуючы з публікай на жорсткай «трасянцы». Воіны на конях несліся ў напрамку адзін аднаго пад песні Litvintroll, якія гучалі з калонак на ўзгорку.

Конныя рыцары трымалі аўдыторыю некалькі гадзін, дэманструючы валоданне выездкай, турнір на дзідах, мячах і іншыя забавы накшталт рассяканне яблыка падчас галопу або падыманне дзідай хусткі з зямлі. Пасля афіцыйнай праграмы ўсе жадаючыя маглі пакатацца на конях, піша «Салiдарнасць».

Цікава, але нават пасля завяршэння рыцарскай часткі фестывалю гледачы не спяшаліся раз'язджацца, застаючыся на канцэрт і абавязковае зараз фаер-шоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках