10 траўня 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АЧС з'явілася ў Глыбоцкім раёне

24
АЧС з'явілася ў Глыбоцкім раёне

Каля вёскі Гразі паляўнічыя прыстрэлілі дзіка, які, як высветлілася ў ходзе аналізу яго мяса ў лабараторыі, быў пераносчыкам чумы свіней.

У сувязі з гэтым мясцовыя ўлады жыхарам усіх вёсак, якія знаходзяцца ў наваколлі, загадалі да вечара суботы выразаць усіх наяўных у прыватных падворках свіней, паведамляе «Беларуская служба новостей».

Па словах адной з жыхарак вёскі Хролы, жыхары некалькіх вёсак пачалі выразаць усё пагалоўе свіней. «Жыхарам вёсак Хролы, Івесь, Шо і Завулак ветурач сказаў выразаць усіх свінняў», - распавяла яна.

Просьба жыхароў аб прад'яўленні адпаведнай пастановы апынулася невыканальнай - ветэрынарны ўрач сказаў, што яна знаходзіцца ў сельсавеце. Аднак жыхары вёсак, якія паехалі ў сельсавет, і там яе не ўбачылі.

«У вынікуразмовы стала зразумела, што ніякіх дакументаў не будзе, а свіней прыйдзецца зарэзаць, бо ў любы момант іх могуць забраць», - кажуць вяскоўцы.

Між тым свінатаварны комплекс «Маліноўшчына» Глыбоцкага раёна, які належыць Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Канстанцінаў Двор» быў дадаткова агароджаны сеткай-рабіцай. Дадзены плот размяшчаецца непадалёк ад жалезабетоннай агароджы і ахоўвае комплекс ад дзікіх свіней.

Нагадаем, некалькі дзён таму па дзяржаўным тэлебачанні ўпершыню паказалі мапу распаўсюджвання свіной чумы ў Беларусі. На ёй у якасці заражаных тэрыторый адзначаныя практычна ўся Гродзенская і ўсходняя палова Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках