20 траўня 2024, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал СТВ апублікаваў мапу свіной чумы ў Беларусі

26

Вірус АЧС паразіў амаль трэць тэрыторыі краіны.

Гэта вынікае з мапы, якая ляжыць на стале перад адным з чыноўнікаў, які прымаў удзел ва ўчорашняй нарадзе па пытаннях барацьбы з эпідэміяй. Кадры з дакументам паказаў у вячэрнім выпуску навінаў тэлеканал СТВ.

Телеканал СТВ обнародовал карту свиной чумы в Беларуси

Чырвоным колерам на мапе паказаныя два ачагі распаўсюджвання АЧС, а жоўтым - буферныя зоны. Як відаць з дакумента, эпідэмія распаўсюдзілася практычна на ўсю Гродзенскую і ўсход Віцебскай вобласці, а таксама закранула тэрыторыі суседніх з імі Брэсцкай, Менскай і Магілёўскай абласцей.

Раней афіцыйных дакументаў, у якіх былі б дакладна пазначаныя межы распаўсюджвання чумы, улады не публікавалі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках