25 красавiка 2024, Чацвер, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лабковіч: Улады пакінулі Дашкевіча ў закладніках

1
Уладзімір Лабковіч: Улады пакінулі Дашкевіча ў закладніках

Прэвентыўны нагляд над Змітром Дашкевічам з'яўляецца палітычна матываваным і незаконным.

Пра гэта заявіў сябра Рады праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч, каментуючы сайту charter97.org прэвентыўны нагляд над Змітром Дашкевічам пасля яго вызвалення з Гродзенскай турмы.

«Праваабарончы цэнтр «Вясна» характарызуе стан з правамі чалавека ў Беларусі, як надзвычай дрэннае, і лічыць, што сітуацыя з правамі чалавека ўвесь час пагаршаецца. Мы вітаем вызваленне Змітра Дашкевіча і жадаем яму ўсяго найлепшага. Але сам факт яго вызвалення нельга разглядаць, як нейкую лібералізацыю. Таму што ніякай добрай волі з боку беларускага рэжыму прадэманстравана не было, а чалавек проста адбыў увесь тэрмін свайго зняволення», - адзначыў юрыст.

Ён дадаў, што беларускія праваабаронцы заклікаюць, у першую чаргу, міжнародных партнёраў не ацэньваць факт вызвалення Дашкевіча, як паляпшэнне сітуацыі.

«У тым жа самым ракурсе мы разглядаем будучае вызваленне Аляксандра Францкевіча і Паўла Севярынца. Час паказвае, што зняцце санкцый з Макея было не вельмі ўзважаным рашэннем з боку Еўразвяза, таму што ніякага паляпшэння няма і блізка не чакаецца. Улічваючы тое, што мы лічым увесь прысуд Змітру Дашкевічу незаконным і палітычна матываваным, то ў тым жа ключы мы ацэньваем і накладанне на яго прэвентыўнага нагляду. Таму што гэта таксама частка палітычнага пераследу за яго ранейшую грамадска-палітычную дзейнасць. Безумоўна, ён знаходзіцца пад пагрозай такога ж крымінальнага пераследу, як у дачыненні да Уладзіміра Яроменка і Васіля Парфянкова. Прэвентыўны нагляд - гэта вельмі лёгкі і зручны інструмент кантролю палітвязняў. Таму Зміцер Дашкевіч, па сутнасці, з'яўляецца закладнікам і можа быць зноў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці», - падсумаваў праваабаронца.

Нагадаем, сёння ў 6:30 раніцы палітвязень Зміцер Дашкевіч быў вызвалены з Гродзенскай турмы. У бліжэйшыя паўгода ён будзе знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам. Яму забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках