27 верасня 2026, Нядзеля, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэгіён, які вырабляе бензін, сядзіць без бензіну

4
Рэгіён, які вырабляе бензін, сядзіць без бензіну

Жыхары Ніжняга Ноўгарада паказваюць велізарныя чэргі на АЗС.

Пра сітуацыю з палівам у расійскіх гарадах — з першых вуснаў ад жыхароў Ніжняга Ноўгарада, піша «Салідарнасць».

Гараджане выкладваюць у сетку відэа з велізарнымі чэргамі на запраўках і абурана каментуюць тое, што адбываецца.

— Ганьба такая, што проста слоў няма. Рэгіён, які вырабляе бензін, у якога ёсць НПЗ, сядзіць без бензіну. Пры гэтым Масква, Кастрама, Іванава, Яраслаўль — усё нармальна. Не, ну там ёсць невялікія чэргі, але не крытычна. А Ніжні Ноўгарад увогуле стаіць. «Лукойл» пусты, на «Газпроме» кіламетровыя чэргі. На запраўках ужо адбываюцца бойкі, — апісвае сітуацыю мужчына.

Ён недаўмявае, чаму пасля выбараў сітуацыя на запраўках раптам змянілася.

— Таварыш губернатар, дык што — выбары прайшлі, можна расслабіцца? Я гэтага не разумею. Не хачу разбірацца ў прычынах. Прычына ўсім зразумелая. Але неяк усё так цікава склалася ў нас — шэўц без ботаў. Людзі трацяць па 3-4-5 гадзін, каб адстаяць у чэргах. Нам што, рабіць няма чаго? Няўжо гэтае пытанне нельга неяк вырашыць? — задаецца пытаннем герой роліка і робіць выснову: — Відаць, усё гоняць у Маскву. Іншых варыянтаў у мяне няма.

Яшчэ адна жыхарка рэгіёна выклала відэа са сваёй машыны пра велізарную чаргу на запраўцы.

— Які кашмар! Гэта ж жах, колькі трэба прастаяць у гэтай чарзе! Гадзін пяць, не менш! — абураецца расіянка.

У яе машыне на люстэрку задняга выгляду пераможна лунае «георгіеўская стужка».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲