26 красавiка 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінскбуд»: Таннае жыллё ў сталіцы - толькі льготнікам

33
«Мінскбуд»: Таннае жыллё ў сталіцы - толькі льготнікам

«Мінскбуд» мяркуе, што жыхарам сталіцы, якія хочуць пабудаваць новую кватэру, мэтазгодна прыгледзецца да будучых гарадоў-спадарожнікаў.

Пра гэта заявіў дырэктар аб'яднання Мікалай Мілашэўскі.

У самім Менску таннае жыллё пакуль належыць толькі льготнікам, а астатнія будуюцца камерцыйнымі коштамі, піша «Інтэрфакс».

«У першым горадзе-спадарожніку Менска - Смалявічах - пакуль гаворка ідзе аб двух жылых шматкватэрных дамах, - кажа спецыяліст. - Першы будзе здадзены ў эксплуатацыю ў гэтым годзе, ён ужо запоўнены цалкам. Другі - у 2014-м, на яго заяўкі пакуль фармуюцца. Тут кошты ніжэй, чым у Менску. Усяго ДВА «Мінскбуд» пакуль плануе пабудаваць у Смалявічах 10 жылых дамоў».

Мікалай Мілашэўскі мяркуе, што рана ці позна беларусы возьмуць на ўзбраенне досвед іншых краін, дзе людзі ўважаюць за лепшае жыць за межамі мегаполісаў. Праўда, у нас для годнага жыцця павінна быць пабудавана інжынерна-транспартная інфраструктура, транспартнае злучэнне са сталіцай, дарогі і г.д. А з гэтым у Смалявічах далёка да ідэалу.

Пакуль ААТ «МАПІД» працуе ў паўночна-заходнім раёне Смалявічаў на існых у райцэнтры сетках. Аднак у наступным годзе плануецца пачаць пракладку інжынерных камунікацый у самім горадзе-спадарожніку. Першым аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры стане садок.

Цяпер у якасці гарадоў-спадарожнікаў Менска разглядаюцца ўжо згаданыя вышэй Смалявічы, а таксама Заслаўе, Рудзенск, Узда, Лагойск ды іншыя.

Пабудаваць і выжыць

ДВА «Мінскбуд», структурнымі падраздзяленнямі якога будуецца блізу 70% усяго сталічнага жылля, працуе паводле прынцыпу 40/60. 40% пабудаваных кватэр выдзяляюцца людзям, якія жывуць у нястачы, 60% - дольнікам. Гэтыя суадносіны «сацыяльна арыентаванага» і камерцыйнага жылля дазваляюць бударганізацыям атрымліваць прыбытак і заставацца на плаве.

«Кошт квадратнага метра камерцыйнага жылля ў дамах, якія ўжо пачалі будувацца, вагаецца ў межах Br10-13 млн, - кажа Мікалай Мілашэўскі. - Для кагосьці гэта надмерны кошт, але ахвочых пабудаваць у Менску такімі расцэнкамі дастаткова. Сфармавалася нават чарга».

Знізіць расцэнкі сягоння, са слоў экспэрта, не ўяўляецца магчымым.

«Кошт жылля, што будуецца залежыць ад шэрагу фактараў - праекта, будматэрыялаў, што выкарыстоўваюцца, выдаткаў на інжынерна-транспартную інфраструктуру і г.д., - тлумачыць кіраўнік ДВА «Мінскбуд». - Як вы разумееце, для тых, хто мае патрэбу кошт вызначаны на заканадаўчым узроўні, і рэнтабельнасць закладваецца мінімальная. Пры долевым жа будаўніцтве квадратны метр абыходзіцца навасельцам даражэй, а рэнтабельнасць будаўніцтва можа складаць у раёне 10-20%».

Менск стане горадам ільготнікаў?

У першым паўгоддзі 2013 года ў Менску арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 7615 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 528600 квадратных метраў агульнай плошчы жылля - амаль на 51 000 «квадратаў» больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У Галоўнай статыстычнай управе горада Менска паведамілі, што крыху больш за палову пабудаваных «квадратаў» прызначана для грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаяць на ўліку.

У тым ліку:

- 376 кватэр - для шматдзетных сем'яў;

- 61 кватэра - для адсялення грамадзян, якія пражываюць у старых і аварыйных жылых дамах;

- 47 кватэр - для грамадзян, якія пражываюць у інтэрнатах больш за 10 гадоў;

- 263 кватэры - для здачы ў арэнду;

- 154 кватэры - жылля сацыяльнага карыстання.

У 2013-2015 гадах у Менску можа быць пабудавана блізу 5 мільёнаў квадратных метраў жылля. Аднак нават гэтай колькасці не выстарчыць, каб задаволіць запыты ўсіх ахвотных.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках