27 красавiка 2024, Субота, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Алтаі знайшлі «Маўглі»

25
На Алтаі знайшлі «Маўглі»

У Алтайскім краі знайшлі 20-гадовага хлопца, які пражыў у лесе 16 гадоў і не ведае цывілізацыі.

Цяпер ён прадаўжае жыць у сваёй зямлянцы і рыхтуецца да сустрэчы зімы, піша агенцтва «РИА Новости» паведамленне пракуратуры Алтайскага краю.

Хлопец здолеў растлумачыць, што, як сказалі яму бацькі, ён нарадзіўся ў 1993 годзе не ў медыцынскай установе каля вёскі Кайтанак, што знаходзіцца ва Усць-Коксінскам раёне Алтайскага краю.

«Ён не атрымліваў адукацыі, сацыяльных навыкаў і не мае ўяўлення аб навакольным свеце па-за лясным масівам. Цяпер хлопец знаходзіцца там жа - у сваёй зямлянцы, і рыхтуецца да зімы, нарыхтоўваючы для абагрэву дровы», - распавёў прадстаўнік пракуратуры краю.

Паводле звестак пракуратуры, бацькі «алтайскага Маўглі» вядуць пустэльны лад жыцця цягам больш як 15 гадоў. Яны з 1997 года да траўня 2013 года жылі недалёка ад селішча Ульянаўка ў зямлянцы. Менавіта ў траўні яны пакінулі сваё звыклае месца, кінуўшы пры гэтым свайго сына ў адзіноце. Прычыны такога ўчынку пакуль застаюцца незразумелымі.

У хлопца няма дакументаў, якія б засведчылі ягоную асобу, таму ён не можа карыстацца усімі гарантаванымі дзяржавай правамі. Пракуратура ўжо звярнулася ў суд для ўстанаўлення факта нараджэння «Маўглі».

«Хлопец зможа сацыялізавацца, калі суд задаволіць наш пазоў, і будуць зробленыя дакументы. Мы ж яму дапаможам», - паведаміў прадстаўнік пракуратуры.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках