3 траўня 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Оршы забілі дзяўчыну на вачах у мінакоў

89
У цэнтры Оршы забілі дзяўчыну на вачах у мінакоў

(абноўлена) Сёння ўдзень каля будынку суда Аршанскага раёна ў Оршы на вачах у шмат якіх мінакоў адбылося жорсткае забойства.

Са слоў відавочцаў, пад 13:00 невядомы мужчына нанёс некалькі нажавых ран дзяўчыне, якая ішла вуліцай Савецкай, піша poseti.by.

Пацярпелая памерла на месцы здарэння.

Цягам некалькіх хвілін прыбылі супрацоўнікамі МУС, было ўстаноўлена ачапленне. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, апытваюцца сведкі і высвятляюцца абставіны, а таксама матывы ўчыненага злачынства.

Як пазней паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўправы СК Віцебскай вобласці Іну Гарбачову, забітая жанчына была былой жонкай падазраванага.

Са слоў Гарбачовай, мужчына 1984 года нараджэння нанёс некалькі нажавых ран былой жонцы 1994 года нараджэння, а затым ударыў сябе ў грудзі. Маладая жанчына ад атрыманых ран памерла, мужчына знаходзіцца ў шпіталі. У дачыненні да яго Аршанскім міжраённым аддзелам СК распачатая крымінальная справа паводле ч.1. арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Забойства»). Раней зламыснік ужо быў судзімы паводле арт.147 за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках