20 траўня 2024, панядзелак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут вызвалены ад адбыцця пакарання

9
Анджэй Пачобут вызвалены ад адбыцця пакарання

Суд Ленінскага раёна Гродна перагледзеў справу журналіста, асуджанага за «паклёп на Лукашэнку».

Пра гэта гродзенскі журналіст, карэспандэнт «Gazety Wyborczej» Анджэй Пачобут паведаміў сайту charter97.org.

«Дзякуй Богу, усё нармальна. Сёння суд прыняў рашэнне аб вызваленні мяне ад адбыцця пакарання», - сказаў журналіст.

Ён адзначыў, што рыхтаваўся да горшага, ідучы на суд.

«У Беларусі ўсе павінны спадзявацца на лепшае і рыхтавацца да горшага. Безумоўна, тое, што Ірыне Халіп і Уладзіміру Някляеву вынеслі прысуды такога кшталту, сведчыла на карысць таго, што і ў дачыненні да мяне будзе прынятае такое ж рашэнне. Такія надзеі былі, але ніхто і можа даць гарантыю ў нашай краіне, дзе ўсё вырашае адзін чалавек. Калі рэдакцыі такіх найбуйнейшых незалежных СМІ, як Хартыя'97, «Радыё Рацыя», «Белсат», «Белорусский партизан» вымушаныя знаходзіцца за межамі Беларусі, то я думаю, што гэта лепшае сведчанне таго, які стан свабоды слова ў Беларусі», - падкрэсліў Анджэй Пачобут.

Журналіст упэўнены, што гэта крымінальная справа ніяк не паўплывала на тое, што ён піша і як ён піша.

«Я пісаў і буду пісаць. Калі я рыхтую нейкі артыкул, я думаю пра тое, каб ён як мага лепш адлюстроўваў рэчаіснасць, а не пра тое, спадабаецца ён беларускім уладам, КДБ і Аляксандру Лукашэнку ці не спадабаецца», - падсумаваў ён.

Нагадаем, 20 верасня скончыўся тэрмін адтэрміноўкі прысуду, вынесенага Анджэю Пачобуту летам 2011 года.

Тады журналіста прызналі вінаватым у «паклёпе на Лукашэнку».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках