8 снежня 2019, Нядзеля, 0:31
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Віцебскі «КІМ» бастуе

50
Віцебскі «КІМ» бастуе

Работніцы швейнага цэха прадпрыемства абвясцілі забастоўку.

Прычынай інцыдэнту стала запазычанасць па зарплаце. Швачкі адмовіліся працаваць ўчора, аднак не выключана, што забастоўка працягнецца і сёння, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Змена «А» ў швейным цэху ААТ «КІМ» 25 верасня спыніла працу на тры гадзіны, а змена «Б» прастаяла ўвесь працоўны час. Людзей абурыла тое, што пры запазычанасці па заробку за два месяцы ім 24 верасня выдалі па 250 000 рублёў.

Па словах адной з работніц, генеральны дырэктар акцыянернага таварыства на момант забастоўкі знаходзіўся ў Расеі. З забастоўшчыкамі сустракаліся галоўны інжынер і юрыст прадпрыемства. Юрыст пры гэтым спрабаваў пераканаць швачак, што яны парушаюць працоўны кодэкс Беларусі.

Нагадаем, у сувязі з вялікай затрымкай выплаты заробку на ААТ «КІМ» 10 і 11 верасня на прадпрыемстве таксама прайшлі забастоўкі. Тады з работнікамі цэха, які стаяў, сустрэўся дырэктар прадпрыемства Віктар Аксёнаў, які спрабаваў супакоіць жанчын, што адмазляліся працаваць, апелюючы да цяжкага становішча акцыянернага таварыства.