27 красавiка 2024, Субота, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Х'ю Грант павіншаваў Змітра Дашкевіча і яго жонку

10
Х'ю Грант павіншаваў Змітра Дашкевіча і яго жонку

Зорка сусветнага кіно перадаў Змітру і Анастасіі Дашкевіч самыя лепшыя пажаданні ў сувязі з іх шлюбам.

Пра вызваленне палітвязня Змітра Дашкевіча і яго наступны шлюб з Анастасіяй Палажанка брытанскаму акцёру Х'ю Гранту распавёў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў.

«Гэта фантастычная навіна! Калі ласка, перадайце ім абодвум мае самыя лепшыя пажаданні», - напісаў у адказ Х'ю Грант.

Акцёр таксама пажадаў хутчэйшага вызвалення ўсім астатнім беларускім палітвязням.

Раней Х'ю Грант выказваў салідарнасць з беларускімі вязнямі сумлення.

Фота: generation.by
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках