7 траўня 2024, aўторак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама сустрэўся з расейскімі праваабаронцамі

10
Абама сустрэўся з расейскімі праваабаронцамі

Падчас знаходжання ў Санкт-Пецярбургу прэзідэнт ЗША Барак Абама сустрэўся з расіейскімі праваабаронцамі.

Аб гэтым паведамляе РИА Новости.

На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з правамі чалавека ў РФ, становішча некамерцыйных арганізацый, а таксама пытанні навакольнага асяроддзя.

«Мы гаварылі пра агульную сітуацыю з грамадзянскай супольнасцю і правамі чалавека ў Расеі, пра становішча няўрадавых арганізацый, пра пытанні навакольнага асяроддзя», - распавёў адзін з удзельнікаў сустрэчы, кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Агора» Павал Чыкаў.

Паведамляецца, што таксама закраналіся пытанні свабоды інфармацыі і абмежаванняў, звязаных з сакрэтнасцю інфармацыі ў кантэксце справы інфарматара Wikileaks Брэдлі Мэнінга і экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна.

Нагадаем, прэзідэнты Расеі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Абама таксама правялі асобную сустрэчу на пляцоўках саміту G20.

У прыватнасці, яны абмеркавалі сірыйскую праблему.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках