7 траўня 2024, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына падтрымлівае жорсткі адказ на сітуацыю ў Сірыі

7
Нямеччына падтрымлівае жорсткі адказ на сітуацыю ў Сірыі

Краіна прамінулай датай далучылася да супольнай заявы яшчэ 11 дзяржаў.

Пра пастанову ўрада Нямеччыны падпісацца пад дакумэнтам паведаміў міністр замежных спраў краіны Гіда Вэстэрвэле. Заява дыпламата была адразу пасля пасяджэння кіраўнікоў МЗС Еўрапейскага звязу.

Прадстаўнікі дзяржаў ЕЗ сышліся ў меркаванні, што адказнасць за ўжыванне хімічнай зброі, найбольш імаверна, ляжыць на рэжыме Башара Асада. У сувязі з гэтым яны ўважаюць за патрэбу даць «ясны і цвёрды адказ» афіцыйнаму Дамаску. Зрэшты, ЕЗ устрымаецца ад якіх-небудзь захадаў, пакуль не будзе апублікаваны даклад экспэртаў ААН, якія пабывалі ў Сірыі. Адначасова ў заяве кіраўнікоў МЗС значыцца, што яны намагаюць хутчэйшага склікання мірнай канферэнцыі.

Нагадаем, на саміце «Вялікай дваццаткі» дзесяць краін афіцыйна падтрымалі пазіцыю Злучаных Штатаў. Прэзідэнт Барак Абама ўважае за патрэбу нанесці ўдар па Сірыі. Нямецкая лідэрка не стала падпісваць заяву, бо хацела пачуць адзіную пазіцыю ЕЗ.

Раней Ангела Мэркэль падкрэслівала, што Бэрлін не далучыцца да вайсковай аперацыі без мандата ААН або NATO. Расея неаднаразова выступала катэгарычна супраць умяшання ў сірыйскі канфлікт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках