7 траўня 2024, aўторак, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША віталі Віленскую заяву кіраўнікоў МЗС ЕЗ

22
ЗША віталі Віленскую заяву кіраўнікоў МЗС ЕЗ

Сабраныя ў суботу ў Вільні міністры замежных спраў Еўразвязу заявілі, што патрэбны «зразумелы і цвёрды» адказ на атаку з хімічнай зброяй у Сірыі.

Адначасова кіраўнікі МЗС акцэнтавалі ролю ААН у развязанні пытання пра дзеянні ў адказ у дачыненні да рэжыму Башара Асада.

«Вельмі важна прадэманстраваць зразумелы і выразны адказ, бо такія злачынствы непрымальныя, не могуць заставацца беспакаранымі», - заявіла пасля сустрэчы міністраў вярхоўная ўпаўнаважаная ЕЗ у замежнай палітыцы Кэтрын Эштан.

Яна заявіла, што існыя довады «здаецца пацвярджаюць, што ёсць цвёрдыя довады адказнасці рэжыму Сірыі за атаку», якая забрала 21 жніўня жыцці соцень сірыйцаў.

Паколькі краіны ЕЗ не прыйшлі да адзінага меркавання з нагоды ваенных дзеянняў супраць сірыйскага рэжыму, у зацверджанай на сустрэчы заяве міністраў выказваецца падтрымка пазіцыі Францыі аб тым, што варта пачакаць высноў расследавання ААН перад тым, як рабіць далейшыя дзеянні.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, які прыбыў у Вільню на адзін дзень, заявіў, што ён задаволены заявай міністраў замежных спраў Еўрапейскага Звязу аб Сірыі.

«Мы вельмі ўдзячныя за сённяшнюю заяву аб Сірыі, гэта моцная заява, якая патрабуе адказнасці. Яшчэ больш я ўдзячны за падтрымку літоўскага прэзідэнта, з якой я сустрэўся раніцай, і падтрымку міністра замежных спраў. Ёсць і іншыя важныя сферы, у якіх мы працуем: Усходняе партнёрства з'яўляецца вельмі важным эканамічным планам, які будзе заахвочваць прадпрымальніцтва, гандаль і прапанову працоўных месцаў. Гэта спрыяе эканамічнаму развіццю», - сказаў Джон Кэры.

Дзяржсакратар ЗША вылучыў і іншыя пункты парадку дня: змяненне клімату, эфектыўнае выкарыстанне энэргіі, эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў і Афганістан.

Фота: Delfi.lt

Фота: Delfi.lt
Фота: eu2013.lt
Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках