26 красавiка 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Філарэт выпісаўся з лякарні

20
Мітрапаліт Філарэт выпісаўся з лякарні

Ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт выпісаны з лякарні.

«Мітрапаліт Філарэт выпісаны з лякарні. 18 студзеня ён сустрэўся ў Менскім епархіяльным упраўленні з Патрыяршым экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Менскім і Слуцкім Паўлам», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у прэс-службе Менскай епархіі.

«Адбылася гутарка двух архіпастыраў, падчас якой мітрапаліт Філарэт павіншаваў уладыку Паўла з Вадохрышчам Гасподнім і пажадаў свайму пераемніку дапамогі Божай у далейшым служэнні на Менскай кафедры. Мітрапаліт Павел выказаў радасць у сувязі з паляпшэннем здароўя ганаровага Патрыяршага экзарха», - праінфармавалі ў прэс-службе.

«19 студзеня, у свята Хрышчэння Гасподняга, мітрапаліт Філарэт здзейсніў у сямейным храме Менскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора беларускіх святых літургію свяціцеля Васіля Вялікага. Пасля завяршэння літургіі Вялебны ўладыка здзейсніў чын вялікага асвячэння вады, акрапіў вернікаў агіясмай і павіншаваў іх са святам Богаяўлення», - паведамілі ў БПЦ.

Мітрапаліт Філарэт быў шпіталізаваны напярэдадні Калядаў.

Нагадаем, 25 снежня Свяшчэнны сінод пастанавіў задаволіць прашэнне, пададзенае мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, аб пачысленні яго на спакой. На яго месца быў прызначаны мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Павел.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках