12 траўня 2026, aўторак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі замахваюцца на банкаўскую таямніцу фізічных асоб

13

Звесткi, што складаюць банкаўскую таямніцу фізічных асоб, могуць стаць даступнымі для падатковых органаў.

Адпаведная папраўка ў Падатковы кодэкс падрыхтаваная Міністэрствам фінансаў, піша «Інтэрфакс».

Акрамя таго, плануецца абавязаць банкі падаваць звесткі аб асобных камерцыйных арганізацыях або індывідуальных прадпрымальніках у падатковы орган на месцы іх пастаноўкі на ўлік, калі сума грашовых сродкаў, якая паступіла на рахункі камерцыйнай арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка за месяц, перасягнула 5000 базавых адзінак.

У праекце прадугледжаны і шэраг паправак накіраваных на аптымізацыю спагнання запазычанасці падаткаў з юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Карэктуецца спецыфічная стаўка падатку за здабычу (выманне) прыродных рэсурсаў у дачыненні да солі калійнай - з Br37 070 за здабычу (выманне) 1 тоны солі калійнай у пераліку на аксід калію да Br36 940.

Згодна з праектам, з Br80 да Br70 за здабычу (выманне) 1 кубічнага метра паніжаная стаўка падатку за здабычу (выманне) падземных і паверхневых вод для гаспадарча-пітнога водазабеспячэння насельніцтва.

У праекце прадугледжана і нязначнае зніжэнне сумы ставак акцызаў на алкагольную прадукцыю з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш. Акрамя гэтага, прадугледжана зніжэнне ставак зямельнага падатку на землі сельгаспрызначэння, сярэдніх ставак зямельнага падатку ў раёнах Беларусі, ставак экалагічнага падатку за выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, базавых ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб.

Праектам скарэктаванае спагнанне платы за выдачу дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху грузавога аўтамабіля, аўтамабіля-цягача, седлавога цягача, грузапасажырскага аўтамабіля з дазволенай максімальнай масай больш за 12 тон. Раней планавалася, што з 1 студзеня 2015 года плата будзе складаць 27 базавых адзінак. Новым праектам прадугледжана 25 базавых адзінак.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінфіна, на сёння папраўкі знаходзяцца ў стадыі прапрацоўкі і тэрміны ўнясення іх на разгляд дэпутатаў пакуль не зацверджаныя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках