26 красавiка 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Баравы: Зычу Пуціну паправіць псіхічнае здароўе

35
Канстанцін Баравы: Зычу Пуціну паправіць псіхічнае здароўе

Толькі вельмі хворы чалавек мог загнаць і сябе, і сваю краіну ў такую сітуацыю.

Пра гэта заявіў вядомы расейскі палітык, экс-дэпутат Дзярждумы, старшыня партыі «Заходні выбар» Канстанцін Баравы ў інтэрв'ю gordonua.com, адказваючы на пытанне «Што б вы пажадалі Уладзіміру Пуціну, калі б апынуліся з ім сам-насам?».

«Паправіць псіхічнае здароўе, - заявіў ён. - Думаю, увесь свет жадае Пуціну таго ж. Усім відавочна: толькі вельмі хворы чалавек мог загнаць і сябе, і сваю краіну ў такую сітуацыю. Пуцін сам сябе загнаў у пастку - праз уласную шызафрэнію, паранойю і псіхічную няўстойлівасць.

Увесь свет спадзяецца, што хаця б да смерці ў Пуціна наступіць прасвятленне. Але чым даўжэй гэта доўжыцца, тым больш заўважна: нават прасвятленне хвораму не дапаможа. Вывесці Расею з тупіка можна, толькі адхіліўшы Пуціна ад улады. Інакш сітуацыя не развяжацца».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках