26 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон назваў Расею ў ліку найбуйнейшых пагроз нацыянальнай бяспецы

26
Пентагон назваў Расею ў ліку найбуйнейшых пагроз нацыянальнай бяспецы

ЗША турбуюць рэгіянальныя дамаганні Расеі.

З такой заявай, разважаючы пра будучыню, выступіў у інтэрв'ю Defense News намеснік кіраўніка Мінабароны ЗША Роберт Уорк. Таксама ён звярнуў увагу на пагрозы, якія зыходзяць ад Кітая, перш за ўсё ў Ціхаакіянскім рэгіёне.

На пытанне аб тым, у чым палягаюць «самыя буйныя пагрозы і тэндэнцыі, да якіх павінен рыхтавацца апарат забеспячэння нацыянальнай бяспекі Амерыкі», ён адказаў: «Па-першае, гэта, вядома, дзяржавы, такія як Кітай і Расея».

Ён нагадаў, што і Расея, і Кітай з'яўляюцца пастаяннымі сябрамі Рады Бяспекі ААН і маюць ядзерную зброю.

Акрамя таго, заявіў ён, і Расея, і Кітай маюць «рэгіянальныя дамаганні і пэўныя глабальныя дамаганні». «Таму, якім чынам мы будзем абыходзіцца з гэтымі двума дзяржавамі? На гэта ўсё часцей будзе сыходзіць шмат нашай увагі», - сказаў Уорк.

У ліку іншых пагроз, якім Пентагон будзе надаваць прыярытэтную ўвагу, Уорк назваў КНДР і Іран, а таксама «транснацыянальны тэрарызм і транснацыянальныя злачынныя сеткі».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках