26 красавiка 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бачкала: У адрозненне ад украінцаў і беларусаў, расейцы ваявалі дрэнна

12
Раман Бачкала: У адрозненне ад украінцаў і беларусаў, расейцы ваявалі дрэнна

Вядомы ўкраінскі вайсковы журналіст згадвае пра савецка-фінскую вайну.

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Раман Бачкала напісаў:

- У фінаў было 30 танкаў, у саветаў - 2 тысячы. На кожны фінскі вайсковы самалёт прыпадала 25 чырваназорных. У жывой сіле перавага была наогул каласальнай. Фінляндыю наваднілі больш за мільён байцоў у будзёнаўках і шынялях. Арда хацела задушыць колькасцю. Давід выйшаў на рынг супраць Галіяфа. І выйграў.

Думаеце фінам было не страшна? Думаеце ў іх не дрыжалі каленкі? Думаеце ў іх не было панікёраў і пятай калоны? Былі. Але і другой Радзімы ў іх таксама не было. Яны разумелі - адступаць няма куды. І яны змагаліся як львы. Амаль усе савецкія танкі былі спаленыя. Лічбы чалавечых страт сярод чырвоных істотна розняцца - ад 120 да 340 тысяч. У фінаў 25-30 тысяч загінулых. Ісціна, як бывае, дзесьці пасярэдзіне. І яна сумная для Масквы. Таму пра тую вайну казаць было сорамна.

Цяпер у Фінляндыі цэлыя горы старой іржавай брані. І дакладнае разуменне, што ў вайне галоўнае не колькасць, а матывацыя і мазгі. «Тактычна расейцы паказалі сябе зусім непадрыхтаванымі», - распавядалі мне фінскія гісторыкі.

Так, і не адзін, а адразу некалькі летапісцаў зімовай вайны адзначылі, што ў адрозненне ад украінцаў і беларусаў, расейцы ваявалі дрэнна. Часцей за іншых кідаліся на ўцёкі і п'янства, ахвотней за іншых ішлі ў палон. Падабаецца каму ці не, але гэта меркаванне фінаў...

І нам ёсць чаму ў іх павучыцца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках