Вольгу Нікалайчык аштрафавалі за сцяг на плошчы Незалежнасці
12- 20.12.2014, 22:03
- 15,294
Сёння прайшоў суд над рэжысёрам Вольгай Нікалайчык.
Раніцай актывістку, затрыманую ўчора на плошчы Незалежнасці, прывезлі з Маскоўскага РУУС у суд сёння раніцай, аднак працэс не пачаўся. Высветлілася, што згубіўся пратакол. Пасяджэнне перанеслі на 14 гадзін. Пратакол так і не знайшлі, таму склалі новы, паведамляе «Радыё Свабода».
Вольга Нікалайчык яго не падпісала, таму што, на яе думку, там было шмат нестыковак. Сцяг быў названы «бела-чырвоным», згодна з дакументам, у 21:03 паступіў сігнал у міліцыю пра несанкцыянаваны пікет, а ў пратаколе напісана, што затрымалі Вольгу ў 20:30. Сведкі з боку міліцыянтаў у суд Маскоўскага раёна так і не з'явіліся.
Тым не менш, а 17-й гадзіне суддзя Таццяна Матыль пачала разгляд справы. Дзякуючы адвакату, некаторыя нестыкоўкі ўдалося зняць. Прыкладна паўгадзіны доўжылася паседжанне. У выніку суддзя аштрафавала Вольгу Нікалайчык на 2 мільёны рублёў.