26 красавiка 2024, Пятніца, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі эканаміст пра Пуціна: «Раб» стаміўся, авантура ва Украіне перакрыла кісларод

32
Расейскі эканаміст пра Пуціна: «Раб» стаміўся, авантура ва Украіне перакрыла кісларод

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які калісьці параўноўваў сябе з «рабом на галерах», відавочна, стаміўся.

У выніку гэтага РФ будзе складана змагацца з эканамічным штормам, у які яна трапляе, прынамсі, праз авантурную палітыку, накіраваную супраць Украіны.

Пра гэта напісаў расейскі эканаміст Сяргей Аляксашанка у блогу на «Эхе Москвы». Падаем цалкам яго меркаванне:

«Ён відавочна стаміўся! Яшчэ б - праседзець на галеры, будучы прыкаваным самім сабою, пятнаццаць гадоў і настройвацца яшчэ на дзясятачку! Чвэрць стагоддзя! За гэты час не тое, што проста стомішся, а астачарцее гэтая галера разам з усімі яе рабамі ў труме і нават куфрамі з золатам. Але...мору гэтага не патлумачыш! мора, яно непадуладнае ні нацыянальнаму лідару, ні вертыкалі ўлады, ні нават 80% - му рэйтынгу. У мора свае законы і свае правілы. І адно з іх - гэта тое, што час ад часу на моры бываюць штормы. Гэта, калі тваю галеру трасе і кідае ва ўсе бакі, нават калі ты да гэтага рабіў усё правільна.

Шторм - цяжкае выпрабаванне. І для галеры, і для ўсіх, хто на ёй знаходзіцца. Таму і павінна пастаянна трымаць матроса ў «вароніным гняздзе», бочцы на мачце карабля, які сочыць за навакольнай рэчаіснасцю і (акрамя іншага) павінен своечасова інфармаваць галоўнага раба аб надыходзячым шторме.

Тое, што расейскі эканамічны карабель вось-вось патрапіць у эканамічны шторм, становіцца відавочным усім. Запаволенне росту, а потым і скарачэнне інвестыцый, якое пачалося тры гады таму, прывяло амаль да поўнага прыпынку карабля, хуткасць руху якога падтрымліваецца выключна абсалютна бессэнсоўнымі з усіх пунктаў гледжання вайсковымі выдаткамі. Запланаваная на гэтым фоне ўкраінская палітычная авантура прывяла да «перакрыцця кіслароду» - расейская эканоміка слалася адрэзанай ад замежнага фінансавання і павінна скарачаць спажыванне і тыя ж самыя інвестыцыі для расплаты ў запазычанасцях. А тут яшчэ, як на злосць, сусветныя кошты на нафту пайшлі рэзка ўніз, што яшчэ больш скараціла паступленне валюты ў краіну. Рубель, якому перастаюць давяраць і насельніцтва і бізнэс, не вытрымаў і за тры восеньскія месяцы страціў чвэрць свайго кошту (траціну - з пачатку года).

Дэвальвацыя рубля і непрадуманая што да наступстваў пастанова аб забароне на імпарт прадуктаў харчавання прывялі да рэзкага паскарэння інфляцыі, якое непазбежна выявіцца падзеннем узроўню жыцця. І хоць эканамічныя міністры спадзяюцца на тое, што інфляцыя (сама па сабе) аціхне ў пачатку наступнага года, баюся, гэтым надзеям не наканавана спраўдзіцца - гэта разагнаць інфляцыю можна адносна хутка, а вось пагасіць яе....

Але штормы (ці як спяваў Высоцкі «мы гаворым не «штормы», а «штармА»), у тым ліку і эканамічныя, для любога капітана могуць быць нечаканасцю, але не невядомай з'явай. Яны былі ды і будуць пасля. Шторм нельга прадухіліць, але да яго можна падрыхтавацца і яму можна супрацьстаяць. Можна, калі толькі «раб» не стаміўся. Ці не стаміўся ад паўсядзённай руціны. Ці не стаміўся ад неабходнасці кіраваць тупымі міністрамі, якія не толькі самастойных пастаноў прыняць не могуць, але і растлумачыць толкам, што адбываецца і чаго чакаць варта, не ў стане. Ці не стаміўся ад зневажальных «маралей» з боку капітанаў і кпінаў з боку пасажыраў суседніх караблёў, у якіх ужо і рухавікі паравыя з'явіліся, ды і водазмяшчэнне большае раз у дзесяць.

А калі раб стаміўся, то ўся астатняя каманда - наколькі б дасведчанай і ўмелай яна не была - выявіцца не здольнай супрацьстаяць стыхіі і будзе працягваць чакаць каштоўных кіруючых указанняў ад лідара нацыі, моўчкі гледзячы на тое, як карабель набірае вады і губляе кіравальнасць.

У сераду, «раб» у чарговы раз узыдзе на звыклую трыбуну і абвесціць свой парадак дня. Раскажа пра тое, што для яго з'яўляецца галоўнымі праблемамі, і як ён збіраецца з імі змагацца. З гэтага паслання мы зможам зразумець і тое, наколькі адэкватна ён ацэньвае сітуацыю, і тое, наколькі кампетэнтнай з'яўляецца яго каманда, і тое, ці гатовы ён правесці свой карабель праз шторм або аддасць перавагу аддаць яго на волю хваляў.

Бо, ён, сапраўды, вельмі стаміўся.

PS. Толькі не трэба спадзявацца на лібералізацыю, абяцаную кімсьці. Лібералізацыя ў нашай краіне немагчымая без незалежнага суда і роўнасці ўсіх перад законам. А гэта, у сваю чаргу, верны шлях да разбурэння тых ланцугоў, якімі ён прыкаваны да галеры. І першы крок на шляху да яго сыходу з галеры. А ён да гэтага не гатовы. Хоць вельмі (!) стаміўся...».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках