27 красавiка 2024, Субота, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць тысяч працоўных звальняюць з «Гомсельмаша» (Відэа)

94

Да Новага года з заводу масава звольняць рабочых.

«Гомсельмаш» прымушае работнікаў браць 4-6 дзённыя адпачынкі за свой кошт і хавае 10 тысяч камбайнаў, якія не можа прадаць. Адзін з працаўнікоў распавёў аб жорсткай палітыцы завода, паведамляе «Белсат».

«Гомсельмаш» - адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў горада над Сожам часова прыпыняе працу. Рабочых завода ў прымусовым парадку прымушаюць пісаць заявы аб сыходзе ў адпачынак за свой кошт з пятага да восьмага снежня. Існуе верагоднасць, што прадпрыемства не будзе працаваць таксама ў сярэдзіне і ў канцы снежня. Пра гэта паведамілі работнікі прадпрыемства.

«На месяц загадваюць ад чатырох да шасці дзён пісаць на ўласнае жаданне за свой кошт. Некаторыя цэхі пераводзяць наогул на чатырохдзённы працоўны тыдзень. А таксама ставяць нам заробкі на дзве траціны стаўкі», - распавядае адзін з рабочых.

Наколькі апісаная сітуацыя адпавядае рэчаіснасці?

Афіцыйна атрымаць каментар ад намесніка дырэктара Холдынгу ідэалагічнай працы не ўдалося.

«Сёння яго дакладна не будзе. А з пятага да восьмага ён у адпачынку за свой кошт. Таму толькі дзевятага», - кажа прадстаўнік «Гомсельмаша».

Выпадковасць або заканамернасць у тым, што намеснік ў адпачынку за свой кошт у тыя ж тэрміны, што і іншыя рабочыя - невядома. Але вядома, што сур'ёзныя праблемы на «Гомсельмашы» паўсталі яшчэ летась. Нягледзячы на тое, што попыт на прадукцыю завода стаў імкліва змяншацца, усё яшчэ прымаліся пастановы аб павелічэнні вытворчасці. Паводле адкрытых звестках цягам 2013 «Гомсельмаш» выпусціў 1031 збожжаўборачных камбайнаў. Сёлета яшчэ створана 235 машын. Колькі з гэтага прададзена - невядома. Але рабочыя завода называюць свае падлікі.

«На тэрыторыі завода знаходзіцца больш за дзесяць тысяч камбайнаў, якія не аддаюць у эксплуатацыю і якія ніхто не купляе. Акрамя гэтага выйшла такое становішча, што да Новага года трэба звольніць 5000 ІТР», - працягвае рабочы.

Са свайго боку дзяржава нібыта дапамагае. Праўда, па-свойму. Замест таго, каб рэфармаваць, працягвае пампаваць грошы. Для «Гомсельмаш» «Беларусбанк» сёлета вылучыў крэдыт у валюце, эквівалентны 500 мільярдаў рублёў. Праўда, на фоне адсутнасці продажу, падобна, што грошы проста былі праедзеныя.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках