30 красавiка 2024, aўторак, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталій Клічко: Наша галоўная мэта - змена ўлады

15

Лідэр партыі «Удар» сустракаецца з людзьмі ва ўсходніх абласцях Украіны.

«Наша галоўная мэта, і гэта я чую ад кожнага, з кім гутару на плошчах, - змяніць гэтую ўладу», - падкрэсліў ён. Галоўная мэта і галоўнае імкненне людзей, якія стаяць сёння на плошчах краіны, - змяніць уладу Януковіча. Улада, якая імі пагарджае і не чуе. Аб гэтым сказаў лідэр Віталій Клічко, выступаючы на веча ў Палтаве, на якое сабралася некалькі тысяч мясцовых жыхароў, паведамляе прэс-служба «Удару».

«Мы маем права толькі перамагчы, - сказаў Клічко. - Наша галоўная мэта, і гэта я чую ад кожнага, з кім гутару на плошчах, - змяніць гэтую ўладу, змяніць сістэму, і мы павінны гэта зрабіць».

Клічко ўважае інфармацыю аб мінаванні Дома прафзвязаў у Палтаве, дзе ён меўся сустракацца з людзьмі, за правакацыю.

«Гэта была чарговая правакацыя. Гэта, як пад капірку, тыя ж дзеянні, якія адбыліся ўчора ў Чаркасах», - заявіў Клічко.

Ён таксама сказаў, што, нягледзячы на правакацыю, сустрэўся з людзьмі і ўсклаў кветкі да помніка вайскоўцам-афганцам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках