26 красавiка 2024, Пятніца, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь паставіла рэкорд у росце кошту бензіну

17
Беларусь паставіла рэкорд у росце кошту бензіну

Спажывецкі кошт бензіну АІ-95 у Беларусі ў 2013 годзе вырас на рэкордныя 20 адсоткаў.

Пры гэтым у Расеі кошт бензіну вырас на 5,9%, прыкладна на столькі ж - у Казахстане, піша Gazeta.ru.

Выданне адзначае, што калі ў Казахстана і Расеі ёсць уласныя запасы нафты, то Беларусь купляе расейскую нафту.

У краінах Еўразвязу кошт бензіну летась знізіўся ў сярэднім на 2,6%. У першую чаргу, на думку экспертаў, гэтаму спрыяла падзенне кошту нафты на 4,5%. Такім чынам, падзенне кошту нафты паўплывала на зніжэнне кошту бензіну ў Еўропе, але не адбілася станоўча на расейскіх коштах, хоць яны і застаюцца аднымі з самых нізкіх на кантыненце.

З найбольш вялікімі сумамі ў 2013 годзе на станцыях расставаліся нарвэжскія аўтааматары - літар 95-га каштаваў ім у сярэднім 1,6 еўра. Нарвэгія захавала лідэрства ў рэйтынгу кошту паліва ў Еўропе, нягледзячы на тое, што ў краіне развітая ўласная нафтаздабыча. Толькі на некалькі еўрацэнтаў ніжэйшы сярэдні кошт літра 95-га ў Італіі. Замыкае тройку лідэраў адна з вядучых нафтаперапрацоўчых краін - Нідэрланды, дзе літар паліва летась каштаваў у сярэднім 1,5 еўра.

У ніжэйшай частцы рэйтынгу адбылася толькі адна перастаноўка ў параўнанні з 2012 годам - спіс замкнуў Казахстан, Расея апынулася на 32-м месцы, а Беларусь, якая займала раней апошняе месца, узнялася на два радкі ўгору, выперадзіўшы краіны МС у кошце бензіну. Экспэрты падлічылі, што літар бензіну ў Казахстане каштаваў у 2013 годзе 30,6 расейскага рубля. Сярэдні кошт расейскага бензіну склаў 32,6 руб. за літар, а беларускага - 33 руб.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках