12 жнiўня 2022, Пятніца, 12:53
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме захапілі ваенны аэрадром - Меджлі

4
У Крыме захапілі ваенны аэрадром - Меджлі

Вайскоўцы захапілі Кіраўскі ваенны аэрадром у Крыме, туды заехалі 16 ваенных грузавікоў з салдатамі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала прэс-сакратарка крымска-татарскага меджліса Ліля Муслімава.

«Кіраўнік Кіраўскага рэгіянальнага меджліса (Іслям-Церак) Экрэм Абдульвапаў паведаміў толькі што праз тэлефон мне наступнае: Кіраўскі ваенны аэрадром захоплены. 16 ваенных грузавікоў, бітком забітыя салдатамі, заехалі на тэрыторыю аэрадрома. Грузавікі ехалі ў суправаджэнні 2-3 Хамер», - паведаміла яна ў пятніцу позна ўвечары.

Раней кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў заявіў, што Сімферопальскі і Севастопальскі аэрапорты кантралююцца ваеннымі РФ, якія не ідуць на кантакт. Ён назваў гэта узброеным уварваннем.

В.а. міністра абароны Ігар Ценюх на пасяджэнні ўрада заявіў, што расейскія ўзброеныя сілы ў парушэнне сваіх абавязанняў перадыслакавалі на тэрыторыю Крыма 8 ваенна-транспартных самалётаў Іл-76, 10 верталётаў Мі-8 і Мі-24 і блізу 30 БТР-80.