27 красавiка 2024, Субота, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля ЧС Беларусь чакае абвальная дэвальвацыя

9
Пасля ЧС Беларусь чакае абвальная дэвальвацыя

Грошай для падтрымання курсу рубля хопіць толькі да канца траўня.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў эканаміст Леў Марголін.

«Без грошай Лукашэнку абыйсціся ніяк не атрымаецца. Пуцін хоча ўжо ў бліжэйшай перспектыве падпісаць пагадненне аб Еўразійскім эканамічным саюзе, і мне здаецца, Лукашэнка тут будзе трымацца да апошняга і пакуль не атрымае хоць бы другі транш абяцанага крэдыту ў 2 мільярда даляраў, не падпіша гэтыя дакументы», - лічыць ён.

Марголін падкрэсліў, што так ці інакш эканамічная сітуацыя краіны ў цэлым дрэнная: ВУП упаў на 1,6%, валютная выручка на 8%, украінскі экспарт у Беларусь на 40% і гэтак далей.

«І калі да канца чэмпіянату свету атрымаецца дацягнуць такім павольным паніжэннем курсу рубля, то пасля яго рашучае зніжэнне курсу, гэта значыць абвальная дэвальвацыя, непазбежная. Бо вялікім грашам узяцца няма адкуль. Нават калі Расея дасць мільярд ці паўтара, якія засталіся па крэдыце, то гэта, усё роўна, не вырашыць сітуацыю кардынальным чынам. Прадаць штосьці больш-менш значнае за такі кароткі перыяд таксама немагчыма. Кампенсацыі страт і нейкіх перспектыў для экспарту таксама не прадбачыцца», - канстатаваў эканаміст.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках