12 жнiўня 2022, Пятніца, 11:44
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія знішчальнікі парушылі паветраную мяжу Украіны

29
Расейскія знішчальнікі парушылі паветраную мяжу Украіны

Два расейскіх знішчальніка Су-27 даляцелі да раёна Мелітопаля.

Сёння ноччу, нягледзячы на ўчорашнюю афіцыйную забарону прысутнасці ва ўкраінскай паветранай прасторы неграмадзянскіх лятальных апаратаў, два расейскіх знішчальнікі Су-27, якія стартавалі ў Краснадары, прайшлі ад расейскай мяжы да раёна Мелітопаль. Пра гэта паведамляе агенцтва «е-Крым».

На іх перахоп былі ўзнятыя два знішчальнікі Су-27 Паветраных Сіл Украіны.

Па папярэдніх дадзеных, у ходзе радыёабмену расейскія пілоты казалі пра тое, што «да мэты 80 кіламетраў». Затым расейскія самалёты пакінулі ўкраінскую паветраную прастору.

Аднак неўзабаве мяжу перасеклі яшчэ два расейскіх знішчальнікі. На іх перахоп таксама былі паднятыя ўкраінскія знішчальнікі. У перадранішні час другія два знішчальнікі пакінулі паветраную прастору Украіны.

Нагадаем, 2 сакавіка ўкраінскія ўлады зачынілі паветраную прастору над Украінай для неграмадзянскай авіяцыі.

Фота з архіва РІА «Новости»