26 красавiка 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гетман Сагайдачны» вярнуўся ў Чорнае мора на чале групы ВМС ЗША (Вiдэа)

246
«Гетман Сагайдачны» вярнуўся ў Чорнае мора на чале групы ВМС ЗША (Вiдэа)

Флагман ВМС Украіны перасёк Басфор разам з флотам НАТА.

ЗША адправілі ў кірунку да Чорнага мора авіяносец USS George HW Bush з-за ўварвання расейскай арміі ў Крым

"У адказ на расейскае ўварванне ЗША адправілі ўдарную групу на авіяносцы ў кірунку Чорнага мора, каб мець магчымасць рэагаваць на развіццё падзей на Крымскім паўвостраве ва Украіне", - паведамляюць "Украинские новости".

Авіяносец суправаджаюць семнаццаць іншых караблёў і тры субмарыны, якія 3 сакавіка прайшлі праз Эгейскае мора. Таксама сцвярджаецца, што дадзены авіяносец на сваім борце перавозіць 90 самалётаў, уключаючы верталёты розных тыпаў, і некалькі знішчальнікаў F-22 Raptor. Кожная субмарына мае дваццаць чатыры ракетныя шахты для запуску ядзерных боегаловак.

Народны дэпутат Аляксандр Брыгінец на сваёй старонцы ў сацсетцы Фэйсбук паведаміў, што амерыканскія караблі ўжо з'явіліся ў Чорным моры.

«Інфармацыя пра тое, што не толькі «Гетман Сагайдачны», а яшчэ паўтара дзесятка ваенных караблёў (праўда не ўкраінскіх, а амерыканскіх) зайшлі ў Чорнае мора - пацвярджаецца. Вайна ў Крыме скончаная», - напісаў Брыгінец.

Напісаць каментар 246

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках