26 красавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: жаўнеры паднялі ўкраінскі сцяг над вызваленым Бельбекам

55

Украінскія вайскоўцы без зброі вярнулі кантроль над аэрапортам Бельбек у Крыме.

Здымак украінскага сцяга, які замацоўваюць над уездам на яго тэрыторыю, публікуе ў сваім акаўнце ў «Твітэры» карыстальнік @ mikekomar.

«Эпічнае фота. Нашы жаўнеры мацуюць сцяг пры ўваходзе на вайсковую базу ў Бельбеку», - піша ён.

Нагадаем, сёння раніцай украінскія вайскоўцы ўвайшлі на тэрыторыі аэрапорта. Яны былі без зброі і ішлі на расейскіх вайскоўцаў, якія стралялі ў паветра, выконваючы гімн Украіны. Камандаваў салдатамі палкоўнік Юлiй Мамчур.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках