12 жнiўня 2022, Пятніца, 12:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу «паняцця не мае», адкуль у Крыме расейскія «Тыгры» і «Рысі»

94

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу не заўважае ў Крыме расейскіх войскаў.

Фатаграфіі расейскай ваеннай тэхнікі на паўвостраве, якія з'явіліся ў інтэрнэце, ён назваў правакацыямі, а відэаролік з вайскоўцамі без апазнавальных знакаў, якія прызнаюцца, што яны з Расеі, - поўнай лухтой, піша РБК.

Раней у інтэрнэце з'явіліся фатаграфіі ваеннай тэхнікі з расейскім нумарным знакам, на якім пазначаны 21-ы рэгіён, а таксама відэа, дзе людзі ў ваеннай форме заяўляюць, што яны з Расеі.

Адказваючы на пытанне аб тым, як у атрадаў самаабароны Крыма з'явіліся сучасныя бронеаўтамабілі "Тыгр" і "Рысь", кіраўнік Мінабароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў, што "паняцця не мае", адкуль яны ўзяліся.

Напярэдадні прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што людзі, якія блакавалі ўкраінскія часткі ў Крыме, не з'яўляюцца расейскімі вайскоўцамі.

"Узброеныя людзі ў Крыме - мясцовыя сілы самаабароны, Расея ў іх падрыхтоўцы ўдзелу не брала", - сказаў ён. Па словах прэзідэнта, форму, падобную на расейскую, якую відавочцы назіралі на вайскоўцах, якія знаходзяцца ў Крыме, можна купіць у любой краме.